Брылеўскія могілкі
Брылеўскія могілкі, таксама вядомыя пад назвай «Брылевічы» і «Дружба» — могілкі ў Мінску, займаюць невялікую прастору закрытую паміж двума будоўлямі і тэрыторыяй праваслаўнай царквы на праспекце Дзяржынскага і праспекце Газеты «Праўда». Адзіны доступ — праз браму з праспекта Газеты «Праўда». Раней належалі зніклай вёсцы Брылевічы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Год адкрыцця дакладна не вядомы. Пахаванні на гэтым месцы з'явіліся ў XI—XII стагоддзях, пра што сведчаць захаваныя дрыгавіцкія курганы. У 1964 годзе вёскі Рылоўшчына і Брылевічы былі аб'яднаны і пераназваны ў вёску Дружба[1]. У 1980 годзе могілкі закрытыя з дазволам падхавання да сваякоў[2]. Плошча — 0,5179 гектара; колькасць пахаванняў — больш за 300[3]. У 1985 годзе вёска Дружба ўвайшла ў склад горада разам з могілкамі.
Да 2009 года могілкі былі вядомыя пад назвай «Дружба»[4].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Як і многія іншыя старыя могілкі Мінска, «Брылевічы» ўяўляюць сабой спалучэнне савецкіх і праваслаўных тыпаў пахавання. На Брылеўскіх могілках знаходзіцца вялікая колькасць пахаванняў ХІХ — 1-й паловы ХХ ст. У адрозненні ад некаторых іншых старых могілак, магілы дасавецкай і ранняй савецкай эпохі не сканцэнтраваны ў пэўным месцы, а раскіданы сярод савецкіх пахаванняў. Многія з такіх старых магіл кінуты, некаторыя даглядаюцца валанцёрамі, некаторыя сталі ахвярамі вандалізму[5]. Многія пахаванні аб'яднаны некалькімі распаўсюджанымі прозвішчамі, што не з'яўляецца рэдкасцю для вясковых могілак.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
-
Від на могілкі з пр-та Газеты "Праўда".
-
Надпіс на магільным помніку ХІХ ст. неразборлівы, але бачна лічба "1840".
-
Магіла 1894 г.
-
Магільны помнік 1915 г., скінуты вандаламі з узгорку.
Зноскі
- ↑ Снежана Инанец ВСЕМУ СВОЕ ИМЯ // Вечерний Минск. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2016.
- ↑ Брилевское кладбище (Дружба) Архівавана 5 сакавіка 2016. // Ритуальные услуги в Белоруссии
- ↑ Брилевское кладбище (Дружба) Архівавана 5 сакавіка 2016. // Ритуальные услуги в Белоруссии
- ↑ Перанайменаваны рашэннем Мінгарвыканкама № 251 16/25 «Аб прысваенні найменаванняў безымянным скверам, праектуемым вуліцам г. Мінска і перайменаванні могілак г. Мінска» ад 23.09.2009. Рэжым доступу: http://minsk.gov.by/ru/normdoc/2778/ Архівавана 5 сакавіка 2016. дата доступу 09.07.2014
- ↑ Могілкі «Брылевічы». Раскіданае мінулае зніклай вёскі (Блог Андрэя Берастоўскага)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Брылевічы (Дружба) Архівавана 4 сакавіка 2016. // Некропалі Беларусі
- Брылеўскія могілкі Архівавана 28 ліпеня 2020. // Минск старый и новый