Марган Шнедэрлен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Морган Шнедэрлен)
Футбол
Марган Шнедэрлен
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 8 лістапада 1989(1989-11-08)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Францыя
Рост 181 см
Вага 80 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Грэцыя Кіфісія
Маладзёжныя клубы
1995—2005 Францыя Страсбур
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2008 Францыя Страсбур 5 (0)
2005—2008   Францыя Страсбур B 37 (5)
2008—2015 Англія Саўтгемптан 231 (14)
2015—2017 Англія Манчэстэр Юнайтэд 32 (1)
2017—2020 Англія Эвертан 73 (1)
2020—2023 Францыя Ніца 48 (0)
2023   Аўстралія Вестэрн Сідней Уондэрэрс 12 (0)
2023— Грэцыя Кіфісія
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Францыя Францыя (да 16) 6 (0)
2005—2006 Францыя Францыя (да 17) 5 (0)
2006—2007 Францыя Францыя (да 18) 2 (0)
2007—2008 Францыя Францыя (да 19) 6 (2)
2009—2010 Францыя Францыя (да 20) 9 (1)
2010 Францыя Францыя (да 21) 3 (1)
2014—2015 Францыя Францыя 15 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лістапада 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марган Шнедэрлен (фр.: Morgan Schneiderlin; нар. 8 лістапада 1989, Зельвілер, Эльзас) — французскі футбаліст, паўабаронца грэчаскага клуба «Кіфісія». Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2014—2015).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Марган пачаў кар’еру ў акадэміі французскага «Страсбура», за які выступаў да 2008 года. Пасля гуляў за англійскі клуб «Саўтгемптан», у якім правёў 7 сезонаў. У ліпені 2015 года перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд» за 25 млн фунтаў, а праз 18 месяцаў, у студзені 2017 года, за 20 млн фунтаў быў прададзены ў «Эвертан».

У чэрвені 2020 года перайшоў у «Ніцу». У студзені 2023 года на правах арэнды далучыўся да аўстралійскага клуба «Вестэрн Сідней Уондэрэрс». Па заканчэнні сезона 2022/23 пакінуў «Ніцу». У жніўні 2023 года падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім «Каньяспорам», аднак ужо праз 10 дзён ён быў разарваны. У верасні 2023 года стаў іграком грэчаскай «Кіфісіі».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за зборныя Францыі ўсіх узростаў, пачынаючы са зборнай да 16 гадоў. У 2014 годзе дэбютаваў за першую зборную Францыі і згуляў на чэмпіянаце свету.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Morgan Schneiderlin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. MORGAN SCHNEIDERLIN // Argentine Soccer Database