Мужчыны, якія практыкуюць секс з мужчынамі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Male homosexuality symbol.svg Секс паміж мужчынамі
Праявы

Мужчыны, якія маюць секс з мужчынамі
Мужчынская прастытуцыя для мужчын
Секс у мужчынскіх турмах
Гомасексуальная парнаграфія

Сексуальныя практыкі

Пецінг · Фрот · Узаемная мастурбацыя
Мінет · Глыбокая глотка · Пакецік чаю
Ірумацыя · 69 · Фут-джоб
Фінгерынг · Анальны секс · Рымінг
Фістынг · Кіраванне аргазмам
Секс утрох · Групавы секс · Котэджынг

Абарона & Цацкі

Прэзерватыў · Латэксная сурвэтка
Анальны корак · Анальныя каралі
Масажор прастаты · Дзілда
Штучная вагіна

Пошук партнёра

Круізінг · Гей-бар · Секс-турызм
Плешка · Цёмны пакой · Гей-саўна
Glory Hole · Hanky Code

Фетышызм

Фетыш · Барацьба · БДСМ
Поперсы · Barebacking · Bugchasing

Мужчыны, якія практыкуюць секс з мужчынамі (МСМ) — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў эпідэміялогіі, сацыялогіі, антрапалогіі і сексалогіі для абазначэння мужчын, які ўвесь час або перыядычна практыкуюць сексуальныя кантакты з іншымі мужчынамі. Пры гэтым сексуальная арыентацыя і сексуальная ідэнтычнасць не прымаюцца да ўвагі.[1][2]

Гісторыя ўзнікнення тэрміна[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін «МСМ» з'явіўся ў пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя і выкарыстоўваецца галоўным чынам у вобласці прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам і ВІЧ-інфекцыі. Прыняццю тэрміна спрыяў пункт гледжання эпідэміёлагаў, паводле якога распаўсюджванне інфекцыйных захворванняў звязана з сексуальнымі паводзінамі чалавека, а не з яго сексуальнай ідэнтычнасцю і сексуальнымі перавагамі[1].

Пасля адкрыцця ВІЧ у розных краінах былі ўведзены апытальныя бланкі для выяўлення груп рызыкі пры правядзенні медыцынскіх даследаванняў і аналізаў пацыентаў. У першыя гады такія анкеты змяшчаді пытанне аб тым, ці з'яўляецца апытваны гомасексуалам. Паводле адказу, пацыенты падзяляліся на дзве групы па катэгорыях рызыкі — «гетэрасексуальная група» і «гомасексуальная група». З часам навукоўцам і медыкам стала зразумела, што не ўсе мужчыны, якія вызначаюць сябе як «геі» маюць сексуальныя кантакты з мужчынамі; у той жа час шматлікія мужчыны, якія маюць аднаполыя сексуальныя кантакты, не лічаць сябе геямі. Таму апытальнікі сталі ўтрымліваць пытанні аб наяўнасці ў апытваных «гомасексуальных кантактаў». Аднак, і пры такой пастаноўцы пытання многія мужчыны, якія маюць аднаполыя сексуальныя кантакты, адмаўлялі наяўнасць у іх «гомасексуальных кантактаў». Гэта асабліва тычылася мужчын, якія таксама мелі рэгулярныя сексуальныя кантакты з жанчынамі. Наступным крокам стала змена пытання, калі рэспандэнты апытваліся пра наяўнасць у іх «гомасексуальных ці бісексуальных кантактаў». Пры такім разглядзе пытання ўсё яшчэ заставалася катэгорыя мужчын, якія маюць аднаполыя сексуальныя кантакты, але лічаць сябе гетэрасексуаламі. Такім чынам, толькі ўвядзенне паняцця «МСМ» дазволіла аб'яднаць усіх мужчын, якія маюць аднаполыя сексуальныя кантакты, у адну групу.[3]

Агульная характарыстыка групы МСМ[правіць | правіць зыходнік]

Сацыялагічныя даследаванні і статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Многія мужчыны, якія ўступалі ў сексуальныя кантакты з мужчынамі, не лічаць сябе гомасексуаламі ці нават лічаць сябе абсалютна гетэрасексуальнымі, аргументуючы гэта тым, што ўступаюць у палавыя кантакты з мужчынамі толькі ў актыўнай ролі.[4] Значная доля ўсіх МСМ ва ўсім свеце знаходзіцца ў гетэрасексуальным шлюбе ці ўступае ў сексуальныя кантакты таксама і з жанчынамі.[4] Да МСМ адносяць таксама і трансвестытаў і транссексуалаў[4]. Аднак яны складаюць толькі невялікі працэнт ад усіх МСМ[4].

Даследаванні, праведзеныя ў краінах Усходняй Еўропы (уключаючы краіны былога СССР), паказалі, што 60-70 % апытаных МСМ мелі толькі партнёраў мужчынскага полу; у 30-40 % МСМ былі як партнёры-мужчыны, так і партнёры-жанчыны.[5]

Праведзеныя ў Аўстраліі ў 1992 годзе даследаванні паказалі, што сярод мужчын старэйшых за 50 гадоў, якія мелі за апошнія 5 гадоў аднаполы секс, 28,5 % апытаных пазіцыянуюць сябе як бісексуалы і 3,9 % як гетэрасексуалы.[6]

Праведзенае ў 2004 годзе ў Беларусі даследаванне выявіла, што секс з жанчынамі маюць 49,2 % апытаных МСМ, пры гэтым 45,3 % апытаных маюць сем'і[7].

Група канадскіх даследчыкаў пад кіраўніцтвам Т. Маерса падзяляе ўсю сукупнасць мужчын, якія практыкуюць секс з мужчынамі, на наступныя групы:[8]

  • гомасексуалы, якія свядома супрацьпастаўлялі сябе ў якасці асобнай супольнасці гомасексуальных мужчын асобам з гетэрасексуальнай арыентацыяй;
  • бісексуалы, якія характарызуюць сябе як людзей, якія маюць аднолькавыя па ступені выяўленасці сексуальную і эмацыйную цягу і да жанчын, і да мужчын;
  • мужчыны з дыфузнай сексуальнай ідэнтычнасцю, якія ўступаюць у сексуальныя адносіны з мужчынамі, але не супрацьпастаўляюць сябе ў якасці асобнай супольнасці гетэрасексуальнай большасці;
  • гетэрасексуальныя мужчыны, якія талерантна ставяцца да гомасексуальнасці і самі могуць мець выпадковыя ці эпізадычныя аднаполыя сувязі.

Паводле статыстыкі, ад 6 % да 15 % мужчын ва Усходняй Еўропе, ад 3 % да 5 % мужчын у краінах Усходняй Азіі, ад 6 % да 12 % мужчын у Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі і ад 6 % да 20 % мужчын у краінах Лацінскай Амерыкі на працягу свайго жыцця калі-небудзь практыкавалі секс з іншымі мужчынамі. Прыкладна палова з гэтых мужчын мелі палавыя кантакты з іншым мужчынам летась; ад 40 % да 60 % гэтых мужчын займаліся неабароненым анальным сексам ці ўступалі ў камерцыйную палавую сувязь[9].

Прыблізная ацэнка колькасці МСМ у некаторых краінах на 2010 год:[10]

Краіна Насельніцтва краіны ў цэлым Ацэнка колькасці МСМ
Flag of Albania.svg Албанія 3.190.000 3.500 (толькі ў Тыране)
Flag of Armenia.svg Арменія 3.002.000 13.500
Flag of Belarus.svg Беларусь 9.689.000 70.000
Flag of Russia.svg Расія 141.927.296 2.100.000
Flag of Ukraine.svg Украіна 46.205.000 95.000 — 213.000

Паводле вынікаў даследавання EMIS (Еўрапейскага Інтэрнэт-апытання для МСМ), якое адбылося ўлетку 2010 года, больш за 32 % мужчын, якія займаюцца сексам з мужчынамі, адмаўляюцца выкарыстоўваць для вызначэння сваёй сексуальнай ідэнтычнасці слова «гей» ці «гомасексуал». З іх 17 % лічаць сябе бісексуаламі.[11]

Асобыя групы МСМ[правіць | правіць зыходнік]

Мужчыны, якія займаюцца прастытуцыяй[правіць | правіць зыходнік]

Мужчынская прастытуцыя заўсёды была больш арыентавана на кліентуру мужчынскага полу, а не жаночага. Яна распаўсюджана менш жаночай прастытуцыі, хоць і пярэ пачатак у глыбокай старажытнасці.[12]

Большай частцы мужчын, якія прапануюць сексуальныя паслугі, — ад 18 да 26 гадоў (пры гэтым многія пачынаюць займацца прастытуцыяй ва ўзросце 15-16 гадоў), а асноўная маса кліентаў — мужчыны перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту. Акрамя таго, да 60 % кліентаў, якія карыстаюцца паслугамі мужчын-прастытутаў — мужчыны, што завуць сябе гетэрасексуаламі, многія з іх знаходзяцца ў шлюбе і маюць дзяцей.[13][14]

У сучаснай Заходняй Еўропе, значны працэнт мужчын-прастытутаў складаюць выхадцы з Усходняй Еўропы, напрыклад, большасць прастытутаў у Берліне з'яўляюцца выхадцамі з Румыніі. Многія з іх адпраўляюцца на заробкі, каб забяспечыць свае сем'і і дзяцей, аднак калі не знаходзяць працу, апыняюцца ўцягнутымі ў прастытуцыю.[15] Іншай катэгорыяй прастытутаў з'яўляюцца маладыя хлопцы з непаспяховых сем'яў, а таксама дзеці з правінцыі, якія не маюць дастатковай адукацыі і лёгка робяцца ахвярай сутэнёраў, якія падсаджваюць іх на наркотыкі.[16]

Аднаполы секс у пенітэцыярных установах[правіць | правіць зыходнік]

Секс у мужчынскіх пенітэцыярных установах з'яўляецца вострай праблемай. У той час, як зняволеныя ізаляваны па палавой прыкмеце і звычайна не маюць кантактаў з процілеглым полам, у большай ступені чым на свабодзе распаўсюджанне атрымліваюць розныя спосабы самазадавальнення і аднаполыя сексуальныя кантакты. Пры гэтым частыя выпадкі згвалтавання (у тым ліку і групавыя). У той жа час, прымус да секса ў турме мае не толькі і не столькі значэнне ў задавальненні сексуальных патрэбнасцяў, колькі ў зневажэнні ахвяры і ўсталявання над ёй кантролю.

Неабаронены секс у турмах з'яўляецца фактарам высокай рызыкі перадачы ВІЧ і іншых хвароб, якія перадаюцца палавым шляхам. Пры гэтым калі не выкарыстоўваецца змазка, а таксама, калі секс адбываецца па прымусе, як у выпадках згвалтавання, ступень рызыкі павялічваецца. Прэзерватывы ў турмах, як правіла, не даступныя.

ВІЧ і іншыя ЗППШ сярод МСМ[правіць | правіць зыходнік]

Сексуальныя практыкі паміж мужчынамі[правіць | правіць зыходнік]

Сярод МСМ няма адзінай агульнапрынятай сексуальнай тэхнікі. Так, адны мужчыны аддаюць перавагу анальнаму сексу, іншыя — аральнаму. Аднак самай частай формай сексуальнага задавальнення ў МСМ з'яўляецца ўзаемная мастурбацыя і трэнне адзін аб аднаго, якія выступаюць у адрозненне ад разнаполых кантактаў не дадатковымі, а самастойнымі формамі сексуальнага задавальнення.[17][18][19]

Анальнае пранікненне больш за ўсё нагадвае каітус, у той жа час гэта найбольш нязручная і працаёмкая сексуальная практыка, якая насуперак распаўсюджанаму меркаванню, не з'яўляецца самай распаўсюджанай сексуальнай практыкай сярод МСМ.[17][18] Разам з тым пры анальным сексе з пранікненнем маецца найбольш высокая рызыка перадачы ВІЧ пасіўнаму партнёру, яна значна вышэйшая, чым пры вагінальным сексе.[4] Для актыўнага партнёра таксама існуе рызыка інфіцыравання.[20] Перадача ВІЧ пры неабароненых аральна-генітальных сексуальных кантактах таксама магчымая, хоць рызыка заражэння лічыцца невялікай.[20]

Агульная карціна захворванняў МСМ[правіць | правіць зыходнік]

Спецыялісты адносяць мужчын, якія маюць сексуальныя кантакты з мужчынамі, да групы рызыкі. Паводле даных ЮНЭЙДС, верагоднасць ВІЧ-інфікаванні мужчын, якія практыкуюць аднаполы секс, прыкладна ў 20 раз перавышае аналагічны паказчык для агульнага насельніцтва. Паказчыкі ВІЧ-інфекцыі сярод людзей, якія змянілі сваю палавую прыналежнасць, вар'іруюцца ад 8 да 68 % у залежнасці ад краіны ці рэгіёна[21].

Прычыны павышанай рызыкі заражэння гэтай катэгорыі мужчын хваробамі, якія перадаюцца палавым шляхам:[21][22]

  • Мужчыны, якія маюць аднаполыя сексуальныя кантакты падвяргаюцца сацыяльнай стыгматызацыі, а ў многіх краінах і крымінальнаму праследаванню, таму яны не раскрываюць сваё сексуальнае жыццё і баяцца ці саромеюцца звяртацца ў службы прафілактыкі і лячэння ВІЧ.
  • Практыкуючыя аднаполы секс мужчыны, асабліва мужчыны, якія хаваюць аднаполую цягу і практыкуюць ананімныя сексуальныя кантакты, як правіла, не маюць пастаяннага партнёра і ўступаюць у палавыя кантакты з досыць вялікай колькасцю партнёраў. Часткова такія паводзіны з'яўляюцца вымушаным, таму што мужчыны, якія скрываюць сваю аднаполую цягу, пазбягаюць індывідуалізаваных кантактаў, асцерагаючыся шантажу і выкрыцця[23].
  • Мужчыны, якія маюць пастаянных партнёраў, часта з-за страху страціць партнёра, саступаюць просьбам і маюць сексуальныя адносіны без прэзерватыва (абсалютны давер адзін аднаму).
  • Мужчыны, якія маюць аднаполыя кантакты, нярэдка ўжываюць алкаголь для зняцця напружання і скаванасці.
  • Часта пад рукой проста адсутнічае прэзерватыў для анальнага секса ці лубрыкант.

Паводле праведзенага ў 2004 годзе ў Беларусі даследавання, найбольш распаўсюджаным захворваннем, якое перадаецца палавым шляхам сярод мужчын, якія практыкуюць аднаполы секс, з'яўляецца хламідыёз (20,0 %), найменшыя паказчыкі інфіцыраванасці займае сіфіліс (1,2 %). Спалучаных формаў ЗППШ у дазорнай групе не выяўлена. Варта таксама адзначыць, што сярод тэстуемых МСМ не было зарэгістравана ніводнага станоўчага выніку тэсціравання на ВІЧ. Агульны ўзровень захворвання ЗППШ склаў 22,4 %[7].

Праведзенае ў Беларусі даследаванне выявіла таксама, што большасць апытаных МСМ (53,2 %) мелі больш за аднаго сексуальнага партнёра-мужчыну за апошні месяц. Заўсёды карыстаюцца прэзерватывам з выпадковым партнёрам 25,7 % рэспандэнтаў, часам — 62 %, ніколі — 12,3 %. Досвед ужывання ін'екцыйных наркотыкаў маюць 7,3 % рэспандэнтаў[7].

Статыстыка распаўсюджвання ВІЧ сярод МСМ[правіць | правіць зыходнік]

Паводле даных ЮНЭЙДС, ад 5 % да 10 % усіх ВІЧ-інфекцый у свеце абумоўлены палавымі кантактамі паміж мужчынамі[20][9][24].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Ю. Саранков. Медицинские потребности и проблемы мужчин, имеющих секс с мужчинами. — Киев, 2006
  2. Артыкул «МСМ» у слоўніку на сайце праекта «LaSky»
  3. Erwin J. Haeberle: Bisexualitäten — Geschichte und Dimensionen eines modernen wissenschaftlichen Problems, опубликовано в:
    E. J. Haeberle und R. Gindorf: Bisexualitäten — Ideologie und Praxis des Sexualkontaktes mit beiden Geschlechtern, Gustav Fischer Verlag, Stuttgart 1994, S. 1-39
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 ЮНЭЙДС: СПИД и МСМ, 2000, с. 3
  5. Мужчины, имеющие половые контакты с мужчинами в Восточной Европе: возможные последствия скрытой эпидемии. — С 26.
  6. Paul Van de Ven, Pamela Rodden, June Crawford, Susan Kippax: A comparative demographic and sexual profile of older homosexually active men, Journal of Sex Research, 1997.
  7. 7,0 7,1 7,2 Характеристика поведенческих особенностей мужчин, имеющих секс с мужчинами // Профилактика и лечение ВИЧ/СПИДа в Республике Беларусь
  8. «Сямейнае жыццё — гэта не для нас». Частка 3. Гомасексуальная ідэнтычнасць: навуковыя падыходы
  9. 9,0 9,1 Мужчины, имеющие половые контакты с мужчинами в Восточной Европе: возможные последствия скрытой эпидемии. — С 13.
  10. Мужчины, имеющие половые контакты с мужчинами в Восточной Европе: возможные последствия скрытой эпидемии. — С 22.
  11. 32 % мужчин России, занимающихся однополым сексом, не считают себя геями // Gay.ru, 13.12.2011
  12. Проституция — артыкул з Кругасвет, с. 2.
  13. Die Mehrheit der Freier lebt heterosexuell(ням.) 
  14. Frischfleisch ist heiss begehrt (ням.) 
  15. Lennart Herberhold. «Die Jungs vom Bahnhof Zoo» // NDR, 04.04.2011 (ням.) 
  16. Мужская проституция в Чехии // Обозреватель.cz, 28.01.2009
  17. 17,0 17,1 Кон И. С. Голубая эротика // Лунный свет на заре. Лики и маски однополой любви — 2-е изд., перераб. и доп. — м: Олимп, ACT, 2003. — 576 с. — ISBN 5-17-015194-2, ISBN 5-8195-0836-X.
  18. 18,0 18,1 Однополый секс // Исаев Д. Д. Ненормативный секс. — СПб., 2003. — С. 46-55.
  19. В Германии опубликованы результаты исследования сексуальной жизни МСМ // LGBTsmi, 23.01.2013
  20. 20,0 20,1 20,2 ЮНЭЙДС: СПИД и МСМ, 2000, с. 4
  21. 21,0 21,1 .Новые подходы общественного здравоохранения // ЮНЭЙДС, 21.06.2011
  22. Профилактика распространения ВИЧ среди МСМ: Общие сведения о целевой группе // Профилактика и лечение ВИЧ/СПИДа в Республике Беларусь
  23. Кон И. С. Сексуальная ориентация и общество // Вкус запретного плода: Сексология для всех. — М.: Семья и школа, 1997. − 464 с. ISBN 5-88539-036-3
  24. Скрытая эпидемия ВИЧ среди мужчин, имеющих половые контакты с мужчинами в Восточной Европе и Центральной Азии

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]