Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міжнародны рух[крыніца?] за забарону супрацьпяхотных мін (англ.: International Campaign to Ban Landmines) — аб'яднанне грамадскіх арганізацый, якія выступаюць за забарону вытворчасці і выкарыстання супрапяхотных мін.

Рух быў заснаваны ў 1992 годзе, аб'яднаў агульнымі інтарэсамі Human Rights Watch, Medico International, Міжнародную арганізацыю інвалідаў (анг.: Handicap International), Фонд амерыканскіх ветэранаў вайны ў В'етнаме і іншыя арганізацыі. На сённяшні дзень у рух уваходзіць больш за 1400 груп, якія дзейнічаюць больш чым у 90 краінах свету. Арганізацыйная структура руху ўключае ў сябе кіруючы камітэт, які складаецца з чатырох членаў, кансультатыўны савет (21 чалавек) і пяць прадстаўнікоў.

У 1997 годзе намаганнямі руху быў падпісаны Атаўскі дагавор аб забароне супрацьпяхотных мін, які ўступіў у сілу ў 1999 годзе. На дадзены момант дагавор быў ратыфікаваны 156 краінамі.