Альва Мюрдаль
Альва Мюрдаль | |
---|---|
шведск.: Alva Myrdal | |
![]() | |
Род дзейнасці | дыпламат, палітык, сацыёлаг, пісьменніца |
Дата нараджэння | 31 студзеня 1902[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лютага 1986[1][4][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Gustaf Albert Jansson Reimer[d][1] |
Муж | Гунар Мюрдаль |
Дзеці | Ян Мюрдаль, Сісела Мюрдаль-Бок[d] і Кай Фелстэр[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Альва Мюрдаль (шведск.: Alva Myrdal, 31 студзеня 1902, Упсала — 1 лютага 1986, Стакгольм) — шведскі дыпламат, палітык і сацыёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру ў 1982 годзе разам з Альфонса Гарсія Роблесам.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Стакгольмскі ўніверсітэт у 1924 годзе. З 1932 года член Сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1936—1948 гадах дырэктар заснаванага ёю сацыяльна-педагагічнага семінара (Педагагічнага інстытута дашкольнага навучання) у Стакгольме. З 1956 года пасол у Індыі, Бірме і на Цэйлоне. У 1962—1972 гадах кіраўнік шведскай дэлегацыі на Жэнеўскай канферэнцыі па раззбраенні. У 1966—1972 гадах міністр па пытаннях раззбраення.
Аўтар прац «Крызіс у праблеме насельніцтва» (1934, у сааўтарстве з мужам Г. Мюрдалем), «Гульня ў раззбраенне: як Злучаныя Штаты і Расія раздуваюць гонку ўзбраенняў» (1977) і інш.
Муж (з 1924) — Гунар Мюрдаль — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы. Дочкі — Сісела Мюрдаль-Бок (нар. 1934), прафесар філасофіі Гарвардскага ўніверсітэта, і Кай Фелстэр, сацыёлаг. Сын — Ян Мюрдаль, пісьменнік.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Alva Myrdal — 1917.
- ↑ 2,0 2,1 19020131-0703 Myrdal, Alva // Swedish death index Праверана 3 красавіка 2018.
- ↑ 3,0 3,1 Uppsala domkyrkoförsamlings kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, huvudserie, SE/ULA/11632/C a/17 (1898-1904), bildid: 00150896_00230 — С. 224. Праверана 3 красавіка 2018.
- ↑ Alva Reimer Myrdal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alva Myrdal // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://norrabegravningsplatsen.se/kandisarna/ — Norra begravningsplatsen.se. Праверана 28 сакавіка 2017.
- ↑ Myrdal, Alva — Svenskagravar. Праверана 28 сакавіка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 63. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Альва Мюрдаль на Вікісховішчы |
---|
- Асобы
- Нарадзіліся 31 студзеня
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Швецыі
- Памерлі 1 лютага
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Дандэрудзе
- Пахаваныя ў лене Стакгольм
- Службовыя асобы ААН
- Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Стакгольмскага ўніверсітэта
- Сацыял-дэмакраты Швецыі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
- Дыпламаты Швецыі