Джодзі Уільямс
| Джодзі Уільямс | |
|---|---|
| англ.: Jody Williams | |
| |
| Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1950[1][2][…] (75 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | праваабаронца, пацыфіст, выкладчыца ўніверсітэта, грамадская актывістка |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Джодзі Уі́льямс (англ.: Jody Williams; нар. 9 кастрычніка 1950[1][2][…], Brattleboro[d], Вермонт) — амерыканская грамадская дзяячка і выкладчык; заснавальнік Міжнароднага руху за забарону супрацьпяхотных мін, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1997 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1972 годзе атрымала ступень бакалаўра мастацтваў у Універсітэце Вермонта, у 1974 — ступень магістра ў галіне выкладання іспанскай мовы і англійскай ў якасці другой мовы (анг.: English as a Second Language) у вермантскай Школе міжнароднага навучання. У 1984 годзе Школай міжнародных даследаванняў Універсітэта Джонса Хопкінса ёй была прысвоена ступень магістра мастацтваў у галіне міжнародных адносін.
Пасля працы выкладчыкам у Мексіцы, Вялікабрытаніі і Вашынгтоне пачала весці гуманітарную дзейнасць у краінах, якія развіваюцца. 3 1984 адна з каардынатараў Адукацыйнага праекта ў Нікарагуа і Гандурасе. У 1986 заняла пасаду намесніка дырэктара лос-анджэлескай дабрачыннай арганізацыі па аказанні медыцынскай дапамогі ў Сальвадоры.
У 1992 ўзначаліла Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мін (International Campaign to Ban Landmines), каардынатар Сусветнай кампаніі за забарону супрацьпяхотных мін. У межах апошняй кампаніі наведала шмат краін, дзе сустракалася з прадстаўнікамі ўрадаў і грамадскасці, арганізоўвала лекцыі і семінары (на пач. 1990-х г. у раёнах узброеных канфліктаў засталося больш за 110 млн неабясшкоджаных мін). Вынікам яе намаганняў у 1997 годзе была падпісана Канвенцыя аб забароне вытворчасці і выкарыстання супрацьпяхотных мін (аднак некаторыя краіны, у прыватнасці ЗША, Расія і Кітай, адмовіліся ад падпісання пагаднення). За дзейнасць, накіраваную на забарону і ліквідацыю супрацьпехотных мін, Уільямс і ўзначальвае ёю рух сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру (1997).
У 2003 годзе Уільямс выступіла заўзятым праціўнікам амерыканскай ваеннай кампаніі ў Іраку, за што нават была падвергнутая арышту.
Дачыненні з Беларуссю
[правіць | правіць зыходнік]19 жніўня 2025 года падпісала зварот дваццаці двух нобелеўскіх лаўрэатаў да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з просьбай дамагчыся вызвалення каля 1300 беларускіх палітвязняў[4].
Зноскі
- ↑ а б Jody Williams // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Jody Williams // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://web.archive.org/web/20190407110934/https://nobelwomensinitiative.org/laureate/ Праверана 9 сакавіка 2019.
- ↑ Нобелеўскія лаўрэаты папрасілі Трампа дамагчыся вызвалення беларускіх палітвязняў . Наша Ніва (20 жніўня 2025). Праверана 20 жніўня 2025.
