Элі Візель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Элі Візель
Elie Wiesel
Elie Wiesel 2012 Shankbone.JPG
Дата нараджэння:

30 верасня 1928(1928-09-30) (87 гадоў)

Месца нараджэння:

Сігету Мармацыей[d], жудзец Марамурэш[d], Румынія

Грамадзянства:

Сцяг Румыніі Румынія
Сцяг Венгрыі Венгрыя
Сцяг Францыі Францыя
Сцяг ЗША ЗША

Род дзейнасці:

празаік

Гады творчасці:

1956 — дагэтуль

Мова твораў:

ідыш, французская, іўрыт, англійская

Прэміі:

Нобелеўская прэмія — 1903 Нобелеўская прэмія міру (1986)
Прэмія Медычы (1968)

Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Вялікі крыж ордэна Заслуг, Венгрыя

Элі Візель (англ.: Elie Wiesel, нар. 30 верасня 1928, г. Сігету-Мармацыей, Румынія) — яўрэйскі, французскі і амерыканскі пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1986 года. Піша на мове ідыш, французскай і англійскай мовах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Сарбону (1951). У Другую сусветную вайну вязень канцлагераў Асвенцім, Бухенвальд. З 1956 года ў ЗША. Большая частка яго твораў звязана з тэмай катастрофы еўрапейскага яўрэйства. Аўтар тэрміна «халакост» (татальнае знішчэнне яўрэяў у Другую сусветную вайну).

Візель выкладаў у Ельскім, Бостанскім, Джорджтаўнскім універсітэтах. Прафесар іудаістыкі Сіці-каледжа ў Нью-Ёрку1972 года).

Прафесар гуманітарных навук Бостанскага ўніверсітэта.

Візель вядомы сваёй грамадскай дзейнасцю. Ён узначальваў Прэзідэнцкую камісію па галакосце, у 1980—1986 гадах быў старшынёй Амерыканскага мемарыяльнага савета па галакосце. У 1985 года ўзнагароджаны залатым медалём Кангрэса ЗША, у 2006 годзе ўдастоены звання ганаровага рыцара Вялікабрытаніі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]