Урачы без межаў
Урачы без межаў | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | Медыцынская гуманітарная арганізацыя |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 21 снежня 1971[1][2] і 1971[3] |
Абарот | |
Узнагароды |
|
msf.org (англ.) (ар.)[4] | |
![]() |
Урачы без межаў (фр.: Médecins sans frontières) — няўрадавая міжнародная арганізацыя па аказанні медыцынскай дапамогі людзям, якія пацярпелі ў выніку ўзброеных канфліктаў і стыхійных бедстваў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Арганізацыя была створана 20 снежня 1971 года[5] ў Парыжы з мэтай аказання дапамогі ахвярам грамадзянскай вайны ў Нігерыі ў 1967—1970 гадах.
Арганізацыя штогод пасылае больш за 3 тыс. добраахвотнікаў у больш чым 80 краін свету, уключаючы зоны ўзброеных канфліктаў. Валанцёры арганізацыі працуюць у многіх гарачых кропках. Акрамя таго, «Урачы без межаў» вядуць прафілактычную і асветніцкую работу па барацьбе з наркаманіяй і СНІДам.
Фінансаванне ўрачоў без межаў ажыццяўляецца з дапамогай прыватных ахвяраванняў. Каля 80 % фінансавых сродкаў арганізацыя атрымлівае ад двух мільёнаў індывідуальных донараў[6].
У 2008 годзе выйшаў дакументальны фільм пра арганізацыю — «Жыццё ў надзвычайнай сітуацыі: Гісторыі Урачоў без межаў» (Living in Emergency: Stories of Doctors Without Borders)[7].
Міжнародныя ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Прэмія Нансена (1993)
- Нобелеўская прэмія міру (1999)
Крытыка[правіць | правіць зыходнік]
Міністр інфармацыі СРЮ ва ўрадзе Мілошавіча Горан Маціч к 1999 годзе абвінаваціў няўрадавую арганізацыю «Урачы без межаў» ў шпіянажы і незаконнай кантрабандзе. Па яго словах, супрацоўнік французскіх спецслужбаў, «які забіў дзве тысячы чалавек», з’яўляўся таксама супрацоўнікам «Урачоў», а кіраўнік грамадзянскай місіі ААН у Косаве быў актывістам «Урачоў» і займаўся «шпіянажам»[8][9].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Бернар Кушнер — французскі ўрач і дыпламат, адзін з заснавальнікаў арганізацыі
- Рэпарцёры без межаў
- Вучоба без межаў
Зноскі
- ↑ а б Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ а б Encyclopedia of Human Rights — 2009. — doi:10.1093/ACREF/9780195334029.001.0001 Праверана 8 студзеня 2023.
- ↑ а б ROR release v1.19 — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 25 студзеня 2022.
- ↑ Врачи без границ/История Архівавана 16 сакавіка 2015., Афіцыйны сайт MSF (англ.)
- ↑ Врачи без границ в энциклопедии «Кругосвет».
- ↑ Scott, A. O.. Living in Emergency (2008) , The New York Times (3 чэрвеня 2010). Праверана 4 снежня 2014.
- ↑ Ситуация в Косово изменится лишь после перемен в ООН.
- ↑ Бернара Кушнера обвинили в шпионаже
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Афіцыйны сайт на рускай мове (руск.)
- Падрабязная даведка на рускай мове (руск.)