Перайсці да зместу

Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч (нар. 1953)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч
Дата нараджэння 14 студзеня 1953(1953-01-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 чэрвеня 2022(2022-06-06) (69 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці мовазнавец, выкладчык універсітэта, перакладчык, паэт
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1983)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Прэміі

Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч (14 студзеня 1953, в. Валішча, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць6 чэрвеня 2022, Брэст) — беларускі лінгвіст, выкладчык, перакладчык, навуковец, паэт. Кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт.

Нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў вёсцы Валішча Пінскага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў 1974 годзе. Кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт. За час працы на факультэце працаваў намеснікам дэкана, дэканам філалагічнага факультэта, у 1993—1995 гадах працаваў на кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі факультэта гуманітарных навук Будапешцкага ўніверсітэта імя Лоранда Этвеша (Венгрыя). З ліпеня 2013 года — дацэнт на кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі БрДУ імя Пушкіна.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Памёр 6 чэрвеня 2022 года ў Брэсце. Пахаваны на Паўночных могілках пад Брэстам[1].

Займаўся навукова-даследчыцкай і літаратурнай дзейнасцю. Аўтар вершаваных зборнікаў «Жыццёвае веры прадзіва» (2006), «Святло дарогі» (2010), «Вясновы роздум» (Брэст, 2020), кнігі перакладаў «Такая тонкая размовы ніць» (2013)[2].

Лаўрэат Мядовай прэміі за зборнік «Вясновы роздум» (2019)[3].

Зноскі

  1. Аблажэй — Брыль – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
  2. Аляхновіч Мікола – Белліт  (6 ліпеня 2023). Праверана 21 сакавіка 2024.
  3. Мікола Папека, фігурант крымінальнай справы «за карагод», уручыў сваю «Мядовую прэмію» пасьля допыту . Радыё Свабода (17 снежня 2020). Праверана 21 сакавіка 2024.