Перайсці да зместу

Павел Аркадзевіч Ляхновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Аркадзевіч Ляхновіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1954(1954-10-25) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, перакладчык, журналіст

Павел Аркадзевіч Ляхновіч (нар. 25 кастрычніка 1954, в. Сярэдняя, Мінскі раён) — беларускі празаік, перакладчык, журналіст.

Нарадзіўся 25 кастрычніка 1954 года ў в. Сярэдняя на поўначы Мінскага раёна. Ранняе дзяцінства прайшло ў частых пераездах, сваю хату бацькі агоралі толькі ў 1968 годзе ў в. Ракаў Валожынскага раёна[1].

У 1961—1965 гадах вучыўся ў Кіявецкай пачатковай школе, потым у 1965—1971 гадах у Ракаўскай сярэдняй школе, у 1972—1977 гадах у Каспійскім вышэйшым ваенна-марскім чырванасцяжным вучылішчы імя Кірава ў Баку, Азербайджан[1].

Пасля сканчэння КВВМЧВ імя Кірава праходзіў службу на падводных лодках і надводных караблях Паўночнага флоту (ракетны падводны крэйсер стратэгічнага прызначэння К-424, энергетычныя судны ЭНС-244 і ЭНС-254). Заканчваў службу выкладчыкам у 1-м вучэбным атрадзе ВМФ у Пінску. Звольніўся ў запас у 1991 годзе[1].

Працаваў аўтаслесарам, намеснікам дырэктара і дырэктарам малога прадпрыемства, «выбівалам» у рэстаране, трэнерам па кікбоксінгу і тайскаму боксу, целаахоўнікам, журналістам у пінскіх газетах, будаўніком у Варшаве, Маскве, Салехардзе і Сургуце[1].

Першыя публікацыі былі на старонках «Пінскага весніка» у пачатку 1990-х гадоў[1].

Жыве ў Пінску[1].

  • Пачатак сезона (1998) — зборнік апавяданняў.
  • Золата князёўны (2008) — зборнік апавяданняў
  • Зялёны дуб (2012) — аповесць, апавяданні, навелы
  • Ігнась-чарадзей (2014)
  • Зорная Кася (2014) — суаўтар зборніка аўтарскіх казак
  • Magiczna odznaka (2020) — аповесць, у перакладзе з беларускай на польскую Войцеха Пэсткі (Wojciech Pestka).
  • Бульбінка (2021) — суаўтар літаратурна-мастацкага выдання
  • Мая сястра Альжбэта (2024) — зборнік апавяданняў для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту
  • «З Богам у Расеі» (2003) — пераклад з польскай на беларускую кнігі Вальтэра Цішэка, Даніэля Флягерты
  • На літаратурнай Любельшчыне — пераклад з польскай на беларускую кнігі Альдона Дзенцёла (Aldon Dzięcioł).
  • Авантюры Прантиша Вырвича, школяра и шпика — пераклад з беларускай на рускую рамана Людмілы Рублеўскай.
  • Авантюры Вырвича, Лёдника и Чёрной Меланхолии — пераклад на рускую рамана Людмілы Рублеўскай.
  • Анёлы, чэрці і кабеты (2017) — пераклад на беларускую зборніка апавяданняў Збігнева Уладзіміжа Фрончка (Zbigniew Wlodzimerz Fronczek)
  • Авантюры студиозуса Вырвича (2019) — пераклад на рускую рамана Людмілы Рублеўскай.
  • Авантюры драгуна Прантиша Вырвича (2020) — пераклад на рускую рамана Людмілы Рублеўскай, 2020 г.
  • Авантюры Прантиша Вырвича, изменника и конфедерата (2020) — пераклад на рускую рамана Людмілы Рублеўскай.
  • Авантюры Вырвича из банды Чёрного Доктора (2020)- пераклад на рускую рамана Людмілы Рублеўскай.
  • Да сустрэчы ў пекле (2020) — пераклад на беларускую кнігі рэпартажаў Войцеха Пэсткі (Wojciech Pestka)
  • Хроніка рыма-каталіцкага касцёла ў Лагішыне (2022) — пераклад на беларускую дзённікавых запісаў і лістоў Станіслава Рыжкі (Stanisław Ryżko)
  1. а б в г д е Ляхновіч Павел Аркадзьевіч. lit-bel.org. Праверана 20 сакавіка 2024.