Алесь Касьянавіч Корнеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Корнеў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 лістапада 1935(1935-11-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 2022(2022-03-27) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Беларуская ССР Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Дэбют 14 красавіка 1962 года
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Але́сь Касья́навіч Ко́рнеў (30 лістапада 1935, Магілёў, БССР — 27 сакавіка 2022[1], Баранавічы, Беларусь) — беларускі паэт, лекар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны сям’я пераехала з Магілёва ў Ястрамбель. Скончыў у 1955 годзе сярэднюю школу ў Малахоўцы Баранавіцкага раёна, у 1960 годзе Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Па прафесіі дэрматолаг.

Працаваў доктарам у Мазыры, скура-венералагічным дыспансеры ў Баранавічах. Дэбютаваў 14 красавіка 1962 года ў Баранавіцкай газеце «Чырвоная звязда» вершам «Мы вечарам крочым па горадзе». З 1993 года — інвалід II групы.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Акрамя паэзіі займаўся маляваннем, разьбярствам па дрэве і скульптурай з пяску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

" Няма свабоды ў выбары прываб,

Але ў натхненні я — свабодны… раб.

"

Паэтычны свет Алеся Корнева напоўніцу раскрыецца ў яго вершах і паэмах. Вершы друкаваліся ў мясцовай і ў цэнтральнай прэсе: «Полымя», «Маладосць», «Літаратура і мастацтва», «Акно», у літаратурным альманаху горада Баранавічы «Святліца», «Гоман», «Дыялог».

Паэт у паэме «Як песня, год мінае» паказаў шматфарбны вобраз роднай прыроды і жыццё на працягу народнага каляндарнага года, адносіны да наваколля, да бацькоў і сяброў, да жанчын і, наогул, да ўсяго, чым жыве краіна. У зборніку «Крыжы зямелькі нашае» філасофскі разважае над лёсам сыноў і дачок Беларусі, Бацькаўшчынай, Радзімай і часам ад Рагнеды да Васіля Быкава. Лірычныя героі паэмы «Жаночыя напевы» поўныя гамару і аптымізму.

"
Роздум на Радаўніцу

Мы ўсе — сярод жывое зелені
Пад вечным небасхілам сінім.
Мы ў часе доляю паселены
І ў часе неадменна згінем,
Як тыя, што паходкай мернай
Пахаджвалі такім жа днём.
Мінулае ніяк не вернем,
Але... давайце памянём.
Былое мераем стагоддзямі
Адно ў закончаным трыванні.
Шукаем шчасце, а знаходзім мы
Яго ў звычайным існаванні.
Ды і яно няўмольна меркне
І ноччу, і пагодным днём,
Мы ў плыні часу — на паверхні,
А тых — давайце памянём![2]

"

Кнігапіс[правіць | правіць зыходнік]

  • Алесь Корнеў. Бібліяграфічны спіс літаратуры. «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма горада Баранавічы»
  • «Услед за ластаўкай» — 2001 г.,108 старонак, выдана творчым згуртаваннем «Святліца», г. Баранавічы.
  • «Грае раніца зару» — 2002 г., 84 ст. выдана творчым згуртаваннем «Святліца», г. Баранавічы
  • «Нязгаслыя яскі» — 2003 г., 80 ст. выдана творчым згуртаваннем «Святліца», г. Баранавічы
  • «Праз міфы і казкі» — 2004 г., 100 ст., выдана кампаніяй «Дело», г. Баранавічы
  • Жаночыя напевы / Рэдактар: Іван Лагвіновіч. — Баранавічы: «Рыцар Свабоды», 2004. — 56 с. — 250 экз.
  • Крыжы зямелькі нашае / Рэдактар: Іван Лагвіновіч. — Баранавічы: «Рыцар Свабоды», 2004. — 112 с. — 299 экз.
  • «Вішнёвы прысмак» — 2004 г., 92 ст. выдана грамадскім аб’яднаннем «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны», г. Баранавічы
  • «Адгалоскі» — 2005 г., 112 ст., выдана творчым згуртваннем «Святліца», г. Баранавічы
  • «Алесь Корнеў на пэндзліку Марка Шагала» — 2005 г., 52 ст. выдана грамадскім аб’яднаннем «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны», г. Баранавічы
  • «Любите, женщины» — 2007 г., 88 ст. выдана выдавецтвам «Стрынго» г. Мінск
  • «Пад зоркай Мілавіцай» — 2008 г., 120 ст., выдана выдавецтвам «Зоркі Гор», г. Мінск
  • Алесь Корнеў. Мяне ацэньваеш, хаця… Новая Мыш. // Жырандоля : літаратурна-мастацкі часопіс. — студзень 2009. — № 2. — С. 75—76.
  • «Неўтаймоўны сексафон» — 2009 г., 80 ст.выдана выдавецтвам «Ковчег» г. Мінск
  • Мядовы полюс / Рэдактар: Іван Лагвіновіч. — Брэст: «Альтернатива», 2010. — 120 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-521-166-3.
  • Як песня, год мінае: сентыментальная паэма / Рэдактар: Іван Лагвіновіч. — Брэст: «Альтернатива», 2010. — 288 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-521-172-4.
  • Алесь Корнеў. *** Мае гады. *** Пад воблакі. *** Маці з храма. *** Памяць // Жырандоля : літаратурна-мастацкі часопіс. — студзень 2010. — № 3. — С. 59—61.
  • «Спарышы для душы» — 2012 г., 230 ст., выдана выдавецтвам «Альтэрнатыва» г. Брэст
  • «Крыжы зямелькі роднае» — 1212 г., 368 ст., выдана выдавецтвам «Альтэрнатыва» г. Брэст
  • «Узвівайся, што стрыж, мінівершык-спарыш» — 2014 г., 250 ст. выдана выдавецтвам «Альтэрнатыва» г. Брэст
  • «Валошкавы край» — 2013 г., 310 ст., выдана выдавецтвам «Альтэрнатыва» г. Брэст
  • «Першая Сусветная вайна ў маім радзімым краі» — 2014 г., 30ст, выдана ў салоне г. Баранавічы (падарункавае выданне)
  • «Карані і карэньчыкі» — 2015 г., 196 ст., выдана выдавецтвам «Альтэрнатыва» г. Брэст
  • «Хмаркі і аблокі радзімай старонкі» — 2015 г., 178 ст. выдана выдавецтвам «Ковчег» г. Мінск
  • «На крыльях дней моих» — 2015 г., 196 ст. выдана выдавецтвам «Ковчег» г. Мінск
  • «Стих и я» — 2015 г., 160 ст. выдана выдавецтвам «Ковчег» г. Мінск
  • «Крышку трэсак з гумарэсак» — 2016 г., 160 ст. выдана выдавецтвам «Фенікс» г. Баранавічы
  • «Мы з-пад Новай Мышы», вершаваны лірычны раман — 2017 г., 210 ст., выдавецтва «Фенікс» г. Баранавічы
  • «Баранавіцкая аперацыя ў Першай сусветнай вайне» −2017 г., 80 ст. выдавецтва «Фенікс» Г. Баранавічы
  • «Ад вёскі Флар’янава да Паўлінава» — 2018 г., 38 ст. выдавец А. Г. Хахол, г. Баранавічі
  • «На крылах страснае душы» — 2018 г., 40 ст. — выдавецтва «Каўчэг», г. Мінск
  • «Барановичы — мой город любимый» — 2018 г., 275 ст. издательство «Ковчег» г. Мнск
  • «Курлы курлы курлы» — вершаваны лірычны раман — 2019 г., 494 ст.выдавецтва «Каўчэг» г. Мінск
  • «Максім і Галя» — паэма, 2020 г., 80 ст., выдавецтва «Каўчэг» г. Мінск
  • «Бяда ат намагання свабоднага кахання» - лірычная, празаічна-вершаваная аповесць, 2022 г., 91 ст., выдавецтва «Каўчэг» г. Мінск

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат літаратурнай Мядовай прэміі (2009) за зборнік вершаў «Неўтаймаваны саксафон»[3]. Лаўрэат літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама і абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (2011) за зборнікі вершаў «Мядовы полюс» і «Як песня, год мінае»[4][5]. Грамата Баранавіцкага гарвыканкама за кнігу «Барановичи — мой город любимый» (2018).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Памёр выбітны баранавіцкі паэт і лекар Алесь Корнеў, Intex-press, 28-03-2022
  2. Алесь Корнеў. Вершы. // Святліца. : літаратурны альманах / Рэдактар: Іван Лагвіновіч. — Баранавічы: творчае згуртаванне «Святліца», 2006. — С. 37—47.
  3. Віктар Сырыца.. Баранавіцкі паэт Алесь Корнеў атрымаў літаратурную Мядовую прэмію. Культура. Наша Ніва (20 студзеня 2010). Праверана 27 снежня 2013.
  4. Зоя Саракавік.. Алесь Корнеў стаў лаўрэатам абласной літаратурнай прэміі. Наш край (23 снежня 2011). Праверана 27 снежня 2013.
  5. Літаратурная абласная прэмія імя У. Калесніка 2007-2021 гг. 2011. ПАЭЗІЯ А. Корнеў «Мядовы полюс», «Як песня, год мінае» : сентыментальная паэма;

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]