Мікола Сянкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Сянкевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 лютага 1957(1957-02-20) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Мікола (Мікалай Іванавіч) Сянкевіч (нар. 20 лютага 1957, в. Асіпавічы, Драгічынскі раён) — беларускі пісьменнік, аўтар зборнікаў мастацкай прозы і паэзіі, журналіст, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 лютага 1957 г. на хутары Паянтрый паблізу вёскі Асіпавічы Драгічынскага раёна ў сялянскай сям’і[1]. Бацька працаваў у калгасе трактарыстам, маці Алена Міхайлаўна была перадавой даяркай[2]. Брат мовазнаўца Васіля Сянкевіча (нар. 1959)[2].

Скончыў мясцовую сярэднюю школу, у 1975 годзе Пінскае вучылішча механізацыі меліярацыйных работ, у 1982 годзе Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна[1].

У 1982—1995 гг. працаваў настаўнікам пачатковых класаў у брэсцкіх школах. З 1995 г. — асістэнт, потым — старшы выкладчык кафедры рускай і беларускай моў з методыкай выкладання псіхолага-педагагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тэмамі яго навуковых даследаванняў сталі методыка літаратурнага чытання ў пачатковых класах і развіццё творчых здольнасцей малодшых школьнікаў[1].

З 1996 г. М. Сянкевіч з’яўляецца кіраўніком літаратурнага аб’яднання «Зараніца» пры газеце «Заря» і Брэсцкім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі. У абласной газеце «Народная трыбуна» вядзе рубрыку «Матчына мова»[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Свой шлях у літаратуру Мікола Сянкевіч пачынаў з паэзіі. Першы яго верш апублікаваны ў 1982 г. у абласной газеце «Заря». Пазней малады паэт друкаваўся ў абласных і рэспубліканскіх выданнях, у зборніках «Дзень паэзіі», «Брэсцкія карані», «Паэзія Берасцейшчыны» i інш. Асобна вершы М. Сянкевіча апублікаваны ў кнізе пад назвай «Мае пракосы» (2007). У сваіх творах паэт ішоў ад уласнага, зведанага, перажытага, узнімаў важныя надзённыя праблемы сучаснага жыцця[1].

У цяперашні час Мікалай Іванавіч аддае перавагу прозе. Выдаў кнігі прозы «Усё як было» (1997) «Хутар Паянтрый» (2002), «Незваротны шлях» (2012)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат «Мядовай прэміі» (2016)[3].

Зноскі

  1. а б в г д е Мікола Сянкевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  2. а б admin. Прокосы братьев Сенкевичей (руск.). Драгічынскі веснік (14 снежня 2015). Праверана 20 сакавіка 2024.
  3. Бяласін, Яўген. Архіўная копія(недаступная спасылка). Литера. Брестский курьер (3 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2017. Праверана 24 лютага 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]