Мікалай Якаўлевіч Зайцаў
Мікалай Якаўлевіч Зайцаў | ||
---|---|---|
Дата нараджэння | 25 сакавіка 1923 | |
Месца нараджэння | ||
Дата смерці | 18 лютага 2012 (88 гадоў) | |
Месца смерці | ||
Месца пахавання | ||
Альма-матар | ||
Месца працы | ||
Грамадзянства | ||
Прыналежнасць |
![]() |
|
Род войскаў |
![]() |
|
Гады службы | 1941—1960 | |
Званне | ||
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна | |
Узнагароды і званні |
|
|
У адстаўцы | выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта |
Мікалай Якаўлевіч Зайцаў (25 сакавіка 1923; сяло Крупкі Аршанскага павета Віцебскай губерні — 18 лютага 2012, горад Мінск) — Герой Савецкага Саюза (1945), палкоўнік (1975), ваенны лётчык 1-га класа (1954), кандыдат філасофскіх навук (1982), дацэнт (1983).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 сакавіка 1923 года[1] у сяле Крупкі Аршанскага павета Віцебскай губерні[2]. У 1940 годзе скончыў 9 класаў школы. У сакавіку-жніўні 1941 года прайшоў навучанне ў 121-й вучэбнай авіяэскадрыллі ГВФ (гарады Гомель і Акцюбінск).
У арміі са жніўня 1941 года. У верасні 1943 года скончыў Чкалаўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў (горад Арэнбург). У верасні-кастрычніку 1943 года — лётчык 2-й вучэбна-трэніровачнай авіяцыйнай эскадрыллі (горад Дзмітраў Маскоўскай вобласці). З кастрычніка 1943 года служыў лётчыкам і старэйшым лётчыкам у штурмавым авіяпалку, які знаходзіўся ў тыле на даукамплектаванні (у пасёлку Міхнёва Маскоўскай вобласці).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у лютым 1944 — маі 1945 — старшы лётчык і камандзір звяна 996-га штурмавога авіяцыйнага палка 224-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі 8-га штурмавога авіяцыйнага корпуса 8-й Паветранай Арміі (1-ы і 4-ы Украінскія франты). Удзельнічаў у Праскуроўска-Чарнавіцкай , Львоўска-Сандамірскай , Заходне-Карпацкай , Мараўска-Астраўскай і Пражскай аперацыях. За час вайны зрабіў 185 баявых вылетаў на штурмавіку Іл-2 (з іх 140 — на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі праціўніка), у 12 паветраных баях збіў 2 самалёты праціўніка.
За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года старэйшаму лейтэнанту Мікалаю Зайцаву Якаўлевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
Пасля вайны працягваў службу ў ВПС намеснікам камандзіраў авіяэскадрылляў ў штурмавым і знішчальным авіяпалках (у Львоўскай і Прыкарпацкай ваенных акругах). У 1950 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы ВПС. Служыў камандзірам авіяэскадрыллі знішчальнага авіяпалка (у Беларускай і Паўночнай ваенных акругах).
З красавіка 1953 года служыў у марской авіяцыі камандзірам авіяэскадрыллі знішчальнага авіяпалка, намеснікам начальніка штаба знішчальнай авіядывізіі па камандным пункце і начальнікам штаба знішчальнага авіяпалка (ВПС Паўночнага флота). Асвоіў рэактыўныя знішчальнікі МіГ-15 і МіГ-17 . У 1958 годзе скончыў акадэмічныя курсы пры Ваенна-марской акадэміі. Працягваў служыць начальнікам штаба знішчальнага авіяпалка (ВПС Паўночнага флота). З чэрвеня 1960 г. падпалкоўнік М. Я. Зайцаў — у запасе.
У 1966 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт. Працаваў настаўнікам у школе ў Мінску, з 1967 года — выкладчыкам на кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Жыў у Мінску. Памёр 18 лютага 2012 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» (29.06.1945);
- ордэн Леніна (29.06.1945);
- 3 ордэна Чырвонага Сцяга (30.10.1944; 22.12.1944; 17.05.1945);
- 2 ордэна Айчыннай вайны 1-й ступені (16.02.1945; 11.03.1985);
- 3 ордэна Чырвонай Зоркі (17.04.1944; 1954; 30.12.1956);
- ордэн «За службу Радзіме» 3-й ступені (15.04.1999);
- медаль «За баявыя заслугі» (19.11.1951);
- іншыя медалі;
- замежныя ўзнагароды.
- Ганаровы грамадзянін Крупскага раёна (2007).
Зноскі
- ↑ Гэтая дата ўказана ў аўтабіяграфіі з асабістай справы М. Я. Зайцава. У двухтомніку «Героі Савецкага Саюза» ўказана дата нараджэння 10 сакавіка 1923 года, на надмагільным помніку — 28 сакавіка 1923 года
- ↑ Цяпер горад у Мінскай вобласці
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Мікалай Якаўлевіч Зайцаў на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 25 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Крупках
- Памерлі 18 лютага
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі БДУ
- Выкладчыкі БДУ
- Лётчыкі СССР
- Палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Прагі»
- Узнагароджаныя медалём Жукава
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 1 ступені
- Асобы
- Ваенныя лётчыкі СССР
- Кандыдаты філасофскіх навук
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Вучоныя паводле алфавіта