Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч (нар. 1953)
Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 студзеня 1953 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 чэрвеня 2022 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мовазнавец, выкладчык універсітэта, перакладчык, паэт |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1983) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі |
Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч (14 студзеня 1953, в. Валішча, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — 6 чэрвеня 2022, Брэст) — беларускі лінгвіст, выкладчык, перакладчык, навуковец, паэт. Кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў вёсцы Валішча Пінскага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў 1974 годзе. Кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт. За час працы на факультэце працаваў намеснікам дэкана, дэканам філалагічнага факультэта, у 1993—1995 гадах працаваў на кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі факультэта гуманітарных навук Будапешцкага ўніверсітэта імя Лоранда Этвеша (Венгрыя). З ліпеня 2013 года — дацэнт на кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі БрДУ імя Пушкіна.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Займаўся навукова-даследчыцкай і літаратурнай дзейнасцю. Аўтар вершаваных зборнікаў «Жыццёвае веры прадзіва» (2006), «Святло дарогі» (2010), «Вясновы роздум» (Брэст, 2020), кнігі перакладаў «Такая тонкая размовы ніць» (2013)[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Лаўрэат Мядовай прэміі за зборнік «Вясновы роздум» (2019)[2].
Зноскі
- ↑ Аляхновіч Мікола – Белліт (6 ліпеня 2023). Праверана 21 сакавіка 2024.
- ↑ Мікола Папека, фігурант крымінальнай справы «за карагод», уручыў сваю «Мядовую прэмію» пасьля допыту . Радыё Свабода (17 снежня 2020). Праверана 21 сакавіка 2024.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія Архівавана 22 кастрычніка 2021. на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Нарадзіліся 14 студзеня
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Пінскім раёне
- Памерлі 6 чэрвеня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Брэсце
- Выкладчыкі філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна
- Выкладчыкі Будапешцкага ўніверсітэта
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты Мядовай літаратурнай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Мовазнаўцы Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі