Мітынг 7 лістапада 1990 года (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мітынг 7 лістапада 1990 года — буйнейшая апазіцыйная акцыя (арганізаваная БНФ) антыкамуністычнага характару, якая адбылася ў гісторыі БССР[1]. Асноўнае месца правядзення — Мінск, плошча Леніна[2].

Хада акцыі[правіць | правіць зыходнік]

7 лістапада 1990 года стаў апошнім днём, калі ў Беларусі на дзяржаўным узроўні адзначаўся Дзень Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі[3]. Пасля афіцыйнага параду на галоўнай плошчы сталіцы, апазіцыя, ў другой палове дня, правяла свой мітынг, антыкамуністычнага характару. Афіцыйна мітынг быў дазволены. Мітынг адзначыўся вялікай колькасцю пратэстуючых, а таксама крэатыўнымі атрыбутамі (напр. гіпсавы чалавечы шкілет натуральных памераў, «раскрыжаваны» на камуністычнай зорцы). Таксама мітынг адзначыўся тым, што мітынгуючым удалося адціснуць шчыльныя строй міліцыянераў, якія выстраіліся каля помніка Леніна[1].

Пад канец свайго выступу Зянон Пазняк прапанаваў уганараваць «угодкі Кастрычніцкага перавароту» ўскладаннем усіх прынесеных з нагоды антыкамуністычных плакатаў і транспарантаў. Мітынгуючыя рушылі да помніку, і міліцыянеры, якія схапіліся за рукі ў ланцуг, не здолелі стрымаць такую вялікую колькасць людзей[1]. Адзін з удзельнікаў акцыі схапіў міліцэйскую фуражку на галаве міліцыянера за казырок ды падкінуў яе ўгару. Супрацоўнік міліцыі ўскінуў рукі, каб яе злавіць, і міліцэйскі ланцуг атрымаўся перарваны, быў зараз жа прарваны і змецены. Далей была невялікая бойка з міліцэйскімі дубінкамі вакол помніка, падчас якой міліцыянеры былі вымушаны адступіць бліжэй да ўваходаў Дому Ураду, дзе і засталіся; а плакаты разам са шкілетам былі паспяхова «ўскладзены» да падножжа Леніна дэманстрантамі.[1] Да помніка Леніна быў ускладзены абвязаны калючым дротам крыж, які зрабіў сябра БНФ Валерый Сядоў[4], на крыж была апранутая душагрэйка зэка ГУЛАГу, плакаты[2], і іншыя атрыбуты.

Пасля акцыі, як адзначалася ў інфармацыйным лісце пракуратуры рэспублікі ў ЦК КПБ, арганізатары і ўдзельнікі маніфэстацыі 7 лістапада парушылі яе графік, маршрут руху калоны, а пад канец акцыі прарвалі міліцэйскі ланцуг і нанеслі шкоду помніку Леніну на галоўнай плошчы Мінску.[5]

Угодкі акцыі[правіць | правіць зыходнік]

7 лістапада 2010 года адбыліся 20-я ўгодкі дэманстрацыі БНФ 7 лістапада 1990 г.[1].

У літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская паэтэса Людміла Рублеўская напісала верш «7 лістапада 1990 года»[6].

Зноскі

  1. а б в г д Папярэдні запіс (7 лістапада 2010). Праверана 08 верасня 2011.
  2. а б Дынько А.. Валерый Сядоў: «Пракурор казаў: "Здай Пазняка і пойдзеш дахаты" (25 красавіка 2011). Праверана 08 верасня 2011.
  3. Чарухін К.. Глава 1. В «застое», затем в перестройке (1980-я гг. – 1991 г.) (руск.). часопіс «Скепсис». Праверана 08 верасня 2011.
  4. svaboda.org
  5. Хоміч С.. Беларусь ва ўмовах радыкальных перамен: грамадска-палітычныя пераўтварэнні ў краіне ў другой палове 1980-х - 90-я гады (7 сакавіка 2011). Праверана 08 верасня 2011.(недаступная спасылка)
  6. Рублеўская Л.. 7 лістапада 1990 года. Родныя вобразы. Праверана 08 верасня 2011.(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]