Міхал Вівег

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Вівег
чэшск.: Michal Viewegh
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 31 сакавіка 1962(1962-03-31)[1][2][…] (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Veronika Fey Křen[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст
Гады творчасці з 1990
Жанр раман
Мова твораў чэшская
Прэміі
Подпіс Выява аўтографа
viewegh.cz (чэшск.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Міхал Вівег

Міхал Вівег (чэшск.: Michal Viewegh) (нарадзіўся 31 сакавіка 1962) — чэшскі пісьменнік і публіцыст, самы паспяховы на сённяшні дзень празаік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і хіміка і юрысткі. У 1980 годзе скончыў гімназію ў Бенешаве, вывучаў багемістыку і педагогіку на Філасофскім факультэце Карлава ўніверсітэта ў Празе (скончыў навучанне ў 1988 годзе).

Пачаў друкавацца ў 1983 годзе, у часе навучання ва ўніверсітэце. Пасля атрымання дыплома некаторы час працаваў па спецыяльнасці (настаўнікам). З 1993 года на працягу двух гадоў быў рэдактарам у выдавецтве «Чэшскі пісьменнік», пасля займаўся выключна ўласнай творчасцю.

Лаўрэат прэміі Іржы Ортэна за 1993 год.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

  • «Názory na vraždu», 1990 («Погляды на забойства») — аўтарскі дэбют.
  • «Báječná léta pod psa», 1992 («Казачныя гады псу пад хвост»)
  • «Nápady laskavého čtenáře», 1993 («Ідэі ласкавага чытача»)
  • «Výchova dívek v Čechách», 1994 («Выхаванне дзяўчат у Чэхіі», па-беларуску ў часопісе «ARCHE», пераклад Сяргея Сматрычэнкі)
  • «Účastníci zájezdu», 1996 («Удзельнікі падарожжа»)
  • «Zapisovatelé otcovský lásky», 1998 («Запісвальнікі бацькоўскай любові»)
  • «Povídky o manželství a o sexu», 1999 («Апавяданні пра шлюб і секс»)
  • «Nové nápady laskavého čtenáře», 2000 («Новыя ідэі ласкавага чытача»)
  • «Švédské stoly aneb Jací jsme», 2000 («Шведскія сталы, альбо Якія мы»)
  • «Román pro ženy», 2001 («Раман для жанчын»)
  • «Báječná léta s Klausem», 2002 («Казачныя гады з Клаусам»)
  • «Případ nevěrné Kláry», 2003 («Справа нявернай Клары»)
  • «Na dvou židlích», 2003 («На двух крэслах»)
  • «Vybíjená», 2004
  • «Tři v háji», 2004 — супольна з Галінай Паўлоўскай і Івай Герцыкавай
  • «Lekce tvůrčího psaní», 2005 («Урокі творчага пісьма»)
  • «Andělé všedního dne», 2007 («Анёлы будзённасці»)

Творы Міхала Вівега перакладзеныя на венгерскую, беларускую, нідэрландскую, харвацкую, нямецкую, балгарскую, сербскую, дацкую, славенскую, рускую, польскую, італьянскую, англійскую, французскую, літоўскую, Іспанскую, фінскую, македонскую, кітайскую мовы і іўрыт.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Michal Viewegh // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]