Горад Салігорск

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Салігорск
BLR Soligorsk Administration Building.jpg
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Каардынаты Каардынаты: 52°46′46″ пн. ш. 27°31′38″ у. д. / 52.779444° пн. ш. 27.527222° у. д. (G) (O) (Я)52°46′46″ пн. ш. 27°31′38″ у. д. / 52.779444° пн. ш. 27.527222° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна
Вобласць
Раён
Першае згадванне
Плошча
9,19 км²
Насельніцтва
101 000 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 174
Паштовы індэкс
223710
Аўтамабільны код
5
Салігорск (Беларусь)
Салігорск
Салігорск
Салігорск (Мінская вобласць)
Салігорск
Салігорск

Саліго́рск — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Салігорскага раёна, на беразе Салігорскага вадасховішча. У 132 км да поўдня ад Мінска; канчатковая чыгуначная станцыя адгалінавання Слуцк—Салігорск, аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Любанню, Слуцкам, Лунінцом. Насельніцтва 100,8 тыс. чалавек (2006).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1958 як пасёлак Навастаробінск на месцы в. Вішнёўка Старобінскага раёна ў сувязі з прамысловай распрацоўкай пакладаў калійных соляў і будаўніцтвам калійнага камбіната. З жніўня 1959 ператвораны ў рабочы пасёлак Салігорск. У 1962 злучаны чыгункай са Слуцкам. У снежні 1962 — студзені 1965 у Любанскім раёне. У 1963—1979 уведзеныя ў эксплуатацыю 4 калійных камбіната. З 1963 горад абласнога падпарадкавання, з 1965 — цэнтр Салігорскага раёна.

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Буйны цэнтр горназдабыўной прамысловасці Беларусі і адзін з найбуйных у свеце вытворцаў і пастаўшчыкоў калійных мінеральных угнаенняў — вытворчае аб'яднанне ААТ «Беларуськалій»[1]. Усяго ў Салігорску 62 дзяржаўных і акцыянаваных прадпрыемства. Сярод найбуйнейшых - заводы горна-шахтавага абсталявання, рамонтна-механічны, зборнага жалезабетону, жалезабетонных канструкцый, даследча-эксперыментальны, клееных драўляных канструкцый, ліцейна-механічны. Лёгкая прамысловасць - АП "Купалінка" і ЗАТ "Калінка". 6 банкаў і 155 прыватных камерцыйных структур. Гасцініцы «Алеся», «Жамчужына», «Новае Палессе».

У горадзе добра развіты будаўнічы комплекс, які ўключае ААТ «Будтрэст № 3 ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі», народнае прадпрыемства «Шахтаспецбуд» і Домабудаўнічы камбінат.

Грузавыя перавозкі ажыццяўляе Аўтапарк № 3, пасажырскія - Аўтобусны парк № 1.

Абслугоўваннем гараджан займаецца 105 гандлёвых прадпрыемстваў (63 - з дзяржаўнай формай уласнасці, 42 - з недзяржаўнай) і 11 фірменных магазінаў. У горадзе - 72 прадпрыемствы грамадскага харчавання на 7026 пасадачных месцаў.

Служба побыту прадстаўлена камбінатам бытавога абслугоўвання на 206 працоўных месцаў, 3 атэлье, 13 цырульнямі.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе знаходзіцца 9 агульнаадукацыйных школ, адзін ліцэй і тры гімназіі, дзе навучаецца каля 18 тысяч навучэнцаў, 2 ліцэя, будаўнічы прафесійны коледж, педагагічны каледж, горнахімічныц каледж, эканамічны тэхнікум. Працуе 31 дзіцячая дашкольная ўстанова на 6229 дзяцей. Для арганізацыі пазакласнай выхаваўчай працы дзейнічае 11 спецыялізаваных дзіцячых устаноў. Сярод іх - школа мастацтваў, музычная і мастацкая школы, станцыя юных тэхнікаў, дзіцячы тэатр танца, краязнаўчы музей, цэнтр дзіцячай творчасці.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Леніну[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну размешчаны побач з цэнтральнай плошчай горада, на скрыжаванні вуліц Леніна і Казлова. Гэты помнік выраблены ў форме бюста. Аўтар помніка вядомы савецкі скульптар Андрэй Бембель. Помнік усталяваны ў 1979 годзе.

Салігорскі помнік Леніну занесены ў спіс гісторыка-культурных помнікаў Рэспублікі Белапусь[2].


Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Солигорск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]