Міхаіл Міхайлавіч Тарханаў
Міхаіл Міхайлавіч Тарханаў | |
---|---|
руск.: Михаил Михайлович Тарханов | |
Дата нараджэння | 7 (19) верасня 1877[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 жніўня 1948[2][1] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Ivan Tarkhanov[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тэатральны рэжысёр, педагог, выкладчык |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0850348 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Міхайлавіч Тарха́наў[3] (сапраўднае прозвішча Масквін; руск.: Михаил Михайлович Тарханов; 7 (19) верасня 1877 — 18 жніўня 1948) — рускі і савецкі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, педагог, доктар мастацтвазнаўства (1939). Народны артыст СССР (1937). Брат акцёра І. М. Масквіна.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Маскве. У 1895 годзе скончыў Маскоўскае рэальнае вучылішча[4] і паступіў на службу ў Маскоўскі купецкі банк. У 1898 годзе Міхаіл Тарханаў пакінуў службу ў банку і заключыў кантракт з разанскім антрэпрэнёрам Шувалавым і пачаў тэатральную дзейнасць. Быў акцёрам, суфлёрам, бутафорам, рэквізітарам. Выступаў на сцэнах Калугі, Мінска, Елісаветграда, Віцебска, Пермі, Рыбінска, Сімбірска, Омска, Пензы, Арэнбурга, Арла, Палтавы і іншых гарадоў[5]. У 1914—1919 гадах[5] выконваў вядучыя ролі ў антрэпрызе М. М. Сінельнікава ў Кіеве, Казані, Адэсе, Харкаве. У 1919—1922 гадах Міхаіл Тарханаў у складзе гастрольнай «качалаўскай групы» выступаў у Харкаве, Тыфлісе, Батумі і за мяжой (Балгарыя, Сербія, Далмацыя, Аўстрыя, Германія)[6].
З 1922 года М. М. Тарханаў у Маскоўскім мастацкім акадэмічным тэатры (ММТ), з 1925 па 1927 год кіраваў 4-й студыяй. З 1935 года выкладаў акцёрскае майстэрства і сцэнічную мову ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва (прафесар з 1939 года), у 1942 годзе быў прызначаны мастацкім кіраўніком і займаў гэтую пасаду да канца жыцця. З выпускнікоў курса М. М. Тарханава быў створаны Брэсцкі абласны рускі драматычны тэатр, які дзейнічаў у 1940—1941 гадах[3][7]. У 1943—1944 гадах М. М. Тарханаў прымаў удзел у стварэнні нацыянальных украінскай, беларускай і чувашскай тэатральных студый[6].
Памёр Міхаіл Міхайлавіч Тарханаў 18 жніўня 1948 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творчасць М. М. Тарханава вызначалася багаццем камедыйна-сатырычных фарбаў, выразнасцю акцёрскіх прыёмаў, тонкім пранікненнем у сутнасць вобраза, унутранай і знешняй характарнасцю, дакладнасцю і смеласцю абагульнення.
Сярод тэатральных роляў: Градабоеў, Дзікой («Гарачае сэрца», «Навальніца» А. Астроўскага); Сабакевіч («Мёртвыя душы» паводле М. В. Гогаля); Сямёнаў («У людзях» паводле М. Горкага); Фамусаў («Гора ад розуму» А. С. Грыбаедава); Фурначаў («Смерць Пазухіна» М. Я. Салтыкова-Шчадрына); Лука («На дне» М. Горкага); Шамраеў, Фірс («Чайка», «Вішнёвы сад» А. П. Чэхава) і іншыя. Як рэжысёр, прымаў удзел у пастаноўцы шэрагу спектакляў.
З 1923 года[6] М. М. Тархана здымаўся ў кіно. Сярод фільмаў: «Раскольнікаў» (1923), «Навальніца» (1933), «Іудушка Галаўлёў» (1933), «Тры таварышы» (1935), «Дуброўскі» (1936), «Пётр I» (1937—1938) і іншыя.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Творчасці М. М. Тарханава прысвечаны навукова-папулярны фільм «Мастацтва акцёра» (1948)[8].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Исаев Ю. Н. Чувашская энциклопедия — Чувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
- ↑ а б в Тарханов Михаил Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Московское реальное училище в первое двадцатипятилетие. 1873—1898. Архівавана 18 сакавіка 2022. — М.: тип. А. И. Мамонтова, 1898. — С. 89. (руск.)
- ↑ а б Театральная энциклопедия 1967.
- ↑ а б в Тарханов Михаил Михайлович // Проект национального интернет-портала «ТЕАТРАЛЬНЫЕ МУЗЕИ РОССИИ» (руск.)
- ↑ БелЭн 1996.
- ↑ Тарханов Михаил Михайлович // Киносозвездие (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тарха́наў Міхаіл Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 446. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тарха́нов Михаил Михайлович / Зубков Ю. А. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 284. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Лейкин Н. Б. Тарха́нов Михаил Михайлович // Театральная энциклопедия. В 5 томах. (руск.) / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М.: Советская энциклопедия, 1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — Слп. 62—64 — Col. 1136 — 38 000 экз.
- Смольскі Р. Б. Брэ́сцкі абласны́ р́ускі драматы́чны тэа́тр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 294. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 19 верасня
- Нарадзіліся ў 1877 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 18 жніўня
- Памерлі ў 1948 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выкладчыкі ДІТМа
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Акцёры Расійскай імперыі
- Акцёры тэатра СССР
- Кінаакцёры СССР
- Тэатральныя рэжысёры Расіі
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя
- Тэатральныя педагогі СССР
- Тэатральныя педагогі XX стагоддзя
- Акцёры і актрысы Маскоўскага Мастацкага тэатра
- Члены КПСС
- Дактары мастацтвазнаўства
- Прафесары