Мікалай Ільіч Ціхвінскі
Appearance
(Пасля перасылкі з М. І. Ціхвінскі)
Мікалай Ільіч Ціхвінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | невядома |
Дата смерці | невядома |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
![]() |
Мікалай Ільіч Ціхвінскі (руск.: Николай Ильич Тихвинский) — архітэктар Расійскай імперыі, які працаваў на тэрыторыі Гродзенскай губерні. Тытулярны саветнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Праваслаўны. Скончыў Маскоўскае палацавае архітэктурнае вучылішча з правам на чын X класа. 30 ліпеня 1864 накіраваны ў Гродзенскую губерню. З 1 сакавіка 1865 да 1871 года працаваў пры гродзенскім губернскім будаўнічым аддзяленні архітэктурным памочнікам[1].
18 чэрвеня 1868 года ў чыне калежскага рэгістратара накіраваны ў Ваўкавыскі і Слонімскі паветы для назірання за будаўніцтвам цэркваў[2].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ee/Mo%C5%AD%C4%8Dad%C5%BA%2C_Kale%C5%9Bnickaja%2C_Pietrapa%C5%AD%C5%82a%C5%ADskaja._%D0%9C%D0%BE%D1%9E%D1%87%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%8C%2C_%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%81%D1%8C%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%9F%D0%B5%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D1%9E%D0%BB%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281915-18%29.jpg/250px-Mo%C5%AD%C4%8Dad%C5%BA%2C_Kale%C5%9Bnickaja%2C_Pietrapa%C5%AD%C5%82a%C5%ADskaja._%D0%9C%D0%BE%D1%9E%D1%87%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%8C%2C_%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%81%D1%8C%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%9F%D0%B5%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D1%9E%D0%BB%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281915-18%29.jpg)
- Абмерныя чарцяжы Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Высацку Слонімскага павета (1875).
- Абмерныя чарцяжы Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Харашэвічы Слонімскага павета (1880-я).
- Праект перабудовы касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў праваслаўную царкву ў мястэчку Вярэйках Гродзенскага павета (1866).
- Праект перабудовы касцёла Перамянення Пана ў праваслаўную царкву ў мястэчку Ялоўцы Ваўкавыскага павета (13 сакавіка 1867).
- Праект перабудовы касцёла Святых Анёлаў-Ахоўнікаў у праваслаўную царкву ў мястэчку Раготне Слонімскага павета (16 ліпеня 1868).
- Праект перабудовы касцёла Святых апосталаў Пятра і Паўла ў праваслаўную царкву ў мястэчку Новадзевяткавічах Слонімскага павета (10 мая 1869).
- Праект перабудовы недабудаванага могілкавага касцёла ў праваслаўную царкву ў мястэчку Зэльве Ваўкавыскага павета (12 снежня 1867) — захаваліся падмуркі.
- Праект перабудовы кляштара бернардзінцаў у горадзе Слоніме пад духоўнае вучылішча і памяшканні мясцовага прытча (29 кастрычніка 1869).
- Праект Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы і іканастаса ў сяле Лічыцах (Калантаях) Ваўкавыскага павета (1865).
- Праект Свята-Мікалаеўскай царквы і іканастаса ў мястэчку Песках Ваўкавыскага павета (1865).
- Праект Свята-Пакроўскай царквы і іканастаса ў сяле Астроўскі (Палонка) Ваўкавыскага павета (1865).
- Праект Свята-Пакроўскай царквы ў сяле Ятвеску Ваўкавыскага павета (9 жніўня 1865) — не рэалізаваны.
- Праект Свята-Параскева-Пятніцкай царквы і іканастаса ў сяле Сядзельніках Ваўкавыскага павета (1865).
- Праект Свята-Петра-Паўлаўскай царквы ў мястэчку Моўчадзі Слонімскага павета (31 снежня 1868).
- Праект Свята-Петра-Паўлаўскай царквы ў сяле Вензавец Слонімскага павета (1865) — не рэалізаваны[2].
Зноскі
- ↑ Памятная книжка по Гродненской губернии на 1870 год. // Гродно: Гродненский губернский статистический комитет, 1903. — С. 8
- ↑ а б Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78—79
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Ільіч Ціхвінскі