Перайсці да зместу

Пральніцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Падневіцкі сельсавет)
Пральніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Валожынскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пральнікі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 091
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Пра́льніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Пральнікі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Падневіцкі сельсавет у складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Падневічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Станюшкаўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Антонава, Асінаўка, Баброўнікі, Беланоўшчына, Галабурды, Зуі, Макасічы, Ойцінава, Ратынцы, Суднікі, Шэлеўшчына, Юзафіна), у склад сельсавета з Волменскага сельсавета перададзена вёска Ратынцы, сельсавет перайменаваны ў Пральніцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Пральнікі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Валожынскага раёна. 5 мая 1962 года зноў перайменаваны ў Падневіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Падневічы, населеныя пункты Баброўнікі, Галабурды, Макасічы, Ойцінава, Суднікі, Шэлеўшчына перададзены ў склад Волменскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Валожынскага раёна. 27 студзеня 1997 года перайменаваны ў Пральніцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Пральнікі. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Івянецкага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1091 чалавек[4], з іх 96,4 % — беларусы[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: Асінаўка, Баброўнікі, Баравікоўшчына, Баяршчына, Врублёўшчына, Галабурды, Галімцы, Гуды, Курдуны, Макасічы, Мешкуці, Ойцінава, Падневічы, Петрусоўшчына, Пральнікі, Суднікі, Часнакі, Шэлеўшчына, Юзафіна.

У 1976 годзе скасавана вёска Мацкеўшчына[6].

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.