Мормажава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пабежына)
Вёска
Мормажава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 185 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225209
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208807051
Мормажава на карце Беларусі ±
Мормажава (Беларусь)
Мормажава
Мормажава (Брэсцкая вобласць)
Мормажава

Мо́рмажава[1] (трансліт.: Mormažava, руск.: Морможево) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 7,5 км ад Бярозы, за 13,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць дзве версіі паходжання назвы. Згодна з першай, назва вёскі пайшла ад польскага слова «мормуль», г.зн. «балота». Згодна з другой, паводле мясцовага падання, па імю пана Мормажава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з XV ст., калі паміж Мормажавам і Сяльцом адбылася бітва адной з феадальных войнаў у Рэчы Паспалітай. У 1895 г. каля вёскі яшчэ можна было бачыць рэдуты для гармат.

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1905 годзе вёска ў Сялецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, якія спалілі вёску, жыхары падаліся ў бежанцы. З 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года акупіравана войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Сакалоўскім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У час акупацыі праз вёску ажыццяўлялася сувязь падпольшчыкаў Бярозы з атрадамі партызанскімі брыгады імя Панамарэнкі. Адсюль партызаны атрадаў імя Дзімітрава і імя Гастэлы выходзілі на дыверсійныя аперацыі. Гітлераўцы схапілі членаў сямей партызан з вёскі Мормажава і расстралялі. У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск. На фронце ў 19411944 гг. загінула 5 воінаў-землякоў.

З 1960 года ў Самойлавіцкім сельсавеце[2]1964 перайменаваны ў Бярозаўскі). Паводле перапісу 1970 года, ферма племсаўгаса «Прамень». З 1983 года ў вопытным рыбгасе «Сялец». 21 лістапада 1983 года далучана в. Пабежына Сялецкага с/с.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Курган на могілках (1966), дзе пахаваны 7 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі раёна ў гады вайны, і 9 мірных жыхароў — ахвяр фашысцкага тэрору.
  • Брацкай магіла, размешчаная за за 7 км на паўночны захад ад вёскі, у якой пахаваны 16 савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць ням.-фаш. захопнікаў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]