Перайсці да зместу

Павел Мікалаевіч Лёгкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Мікалаевіч Лёгкі
Нараджэнне 30 мая 1972(1972-05-30) (52 гады)
Адукацыя
Ваенная служба
Званне
Капітан
Капітан
Узнагароды

Павел Мікалаевіч Лёгкі (нар. 30 мая 1972, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

Нарадзіўся 30 мая 1972 года ў Баранавічах Брэсцкай вобласці. Маці паходзіць з вёскі Нач Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, бацька — з Магілёўшчыны[1].

У 1989—1992 гадах быў курсантам Данецкага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча інжынерных войскаў і войскаў сувязі, у 1992—1993 гадах — курсантам Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча, якое скончыў у 1993 годзе.

З чэрвеня па лістапад 1993 года быў камандзірам узвода вучэбнага цэнтра Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча. У 1993—1998 гадах з’яўляўся навуковым супрацоўнікам ваенна-навуковых падраздзяленняў Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча і Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

У 1998—2000 гадах працаваў карэспандэнтам, у 2000—2002 гадах — начальнікам-рэдактарам аддзела рэдакцыі часопіса «Армія» Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

У 2002—2003 гадах працаваў аглядальнікам службы навін Агульнанацыянальнага тэлебачання.

У 2003—2012 гадах узначальваў прэс-службу прэзідэнта Беларусі. На пасадзе, у прыватнасці, быў адным са спікераў рэжыму Лукашэнкі падчас разгону буйных пратэстаў беларускай дэмакратычнай апазіцыі пасля супярэчлівых прэзідэнцкіх выбараў 2006 годаДжынсавая рэвалюцыя») і 2010 года (Плошча 2010 і пратэсты Беларусі 2011 года).

У 2004 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 22 кастрычніка 2012 года[2] па 9 студзеня 2018 года[3] працаваў саветнікам-пасланнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, дзе адказваў за інфармацыйныя пытанні.

З 9 студзеня[3] па май 2018 года працаваў намеснікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь. З мая 2018 года да 1 снежня 2020 года[4] працаваў першым намеснікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

1 снежня 2020 года прызначаны саветнікам-пасланнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі[4].

Жонка Алена і два сыны (старэйшы — студэнт, малодшы — школьнік)[1].

Санкцыі ЕС і іншых краін

[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2020 года Латвія[5] і Эстонія[6] ўнеслі Лёгкага ў свае санкцыйныя спісы: Латвія прызначыла Лёгкага персонай нон грата, а Эстонія наклала пяцігадовую забарону на ўезд.

17 снежня 2020 года Лёгкі быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Савет Еўрапейскага Саюза прызнаў Лёгкага падчас яго працы першым намеснікам міністра інфармацыі адказным за, у прыватнасці, «рашэнне Міністэрства інфармацыі спыніць доступ да незалежных сайтаў і абмежаваць доступ у Інтэрнэт у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, мірных дэманстрантаў і журналістаў»[7]. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8].

Акрамя таго, Лёгкага ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[9], Швейцарыя[10][11].

Зноскі

  1. а б Павел Легкий: «На этой земле складывалась история моей семьи, эти места — часть и меня» Архівавана 31 кастрычніка 2020.
  2. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22 октября 2012 года № 957 «О назначении П. Н. Легкого»(недаступная спасылка)
  3. а б Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2018 года № 11 «Аб назначэнні П. М. Лёгкага і Н. А. Кісляковай» Архівавана 21 ліпеня 2021.
  4. а б Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2020 года № 685 «Аб назначэнні П. М. Лёгкага» Архівавана 11 верасня 2021.
  5. Foreign Minister Edgars Rinkēvičs places 101 Belarusian officials on persona non grata list Архівавана 29 лістапада 2020. — Міністэрства замежных спраў Латвіі  (укр.), 25.09.2020
  6. The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus — Міністэрства замежных спраў Эстоніі, 1 October 2020
  7. Council implementing regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus
  8. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  9. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  10. Shields, Michael. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  11. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.