Перайсці да зместу

Падзенне Заходняй Рымскай імперыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Падзенне Рымскай імперыі)
Манета з партрэтам Ромула Аўгуста — апошняга Рымскага імператара

Падзенне Заходняй Рымскай імперыі — падзея, якая адбылася ў 476 годзе, як вынік захопу тэрыторыі імперыі плямёнамі варвараў. Лічыцца канцом эпохі Старажытнага свету.

Заходняя Рымская імперыя (лац.: Imperium Romanum Occidentale) — назва заходняй часткі Рымскай імперыі ў III—V стагоддзях. Іншая частка атрымала назву Усходняй Рымскай імперыі або (позні гістарыяграфічны тэрмін) Візантыі.

Уварванне варварскіх народаў

Этапы ўварвання варвараў

[правіць | правіць зыходнік]
  • У 401 годзе ў Італію ўварваліся вестготы на чале з Аларыхам, а ў 404 годзе — остготы, вандалы і бургунды на чале з Радагайсам, якіх з вялікай высілкам удалося разграміць.
  • У 410 годзе Рым быў узяты і разрабаваны вестготамі. Затым паўднёвая Галія, Іспанія і Афрыка былі заняты германскімі плямёнамі і адарваны ад Рыма.
  • У канцы 440-х гадоў пачалася заваёва Брытаніі англамі, саксам і ютамі.
  • У пачатку 450-х гадоў на Заходне-рымскую імперыю абрынуліся гуны на чале з Атылам. У чэрвені 451 года рымскі палкаводзец Флавій Аэцый нанёс Атыле паражэнне на Каталаўнскіх палях (на ўсход ад Парыжа), аднак ужо ў 452 годзе гуны ўварваліся ў Італію. Толькі смерць Атылы ў 453 годзе і распад яго племяннога саюза пазбавілі Захад гунскай пагрозы.
  • У чэрвені 455 года вандалы захапілі Рым і падверглі яго страшнаму разгрому, акрамя таго вандалы падпарадкавалі сабе Сіцылію, Сардзінію і Корсіку.
  • У 457 годзе бургунды занялі басейн Родана (сучаснай Роны), і стварылі самастойнае Бургундскае каралеўства[1][2].

Да канчатковага развалу імперыі заставалася каля дваццаці гадоў. За гэты час на троне паспелі пабываць ажно дзевяць імператараў, а тэрыторыя дзяржавы скарацілася да памераў практычна адной Італіі. Казна кончылася, народ усё часцей паднімаў паўстанні. Слабасць вярхоўнай улады і страта практычна ўсіх правінцый зрабілі развал дзяржавы фактычна незваротным.

Нарэшце, германскі военачальнік Адаакр у 476 годзе зрынуў апошняга рымскага імператара Ромула Аўгуста. Знакі імператарскай улады — пурпурны плашч і дыядэму — Адаакр загадаў адправіць у Канстанцінопаль. Гэтым ён хацеў сказаць, што на Захадзе імператар больш не патрэбны. Заходняя Рымская імперыя спыніла існаванне. Разам з яе падзеннем скончыўся перыяд гісторыі Старажытнага свету. Еўропа ўступіла ў новую эпоху — Сярэднявечча[3][4].

Пасля падзення Імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

Аднак канец Заходняй імперыі не быў канцом Рымскай імперыі — імператары Канстанцінопаля будуць лічыць сябе дэ-юрэ уладарамі ўсёй старажытнарымскай тэрыторыі. Пасля Юстыніян, напрыклад, здолеў адваяваць заходнія землі на некаторы час.

Ідэя Заходняй імперыі, якая аб’ядноўвае ўвесь хрысціянскі свет і ўзыходзіць да часоў Старажытнага Рыма, яшчэ доўга валодала розумам еўрапейскіх уладароў — Карл Вялікі і Атон Вялікі будуць лічыцца спадчыннікамі Рымскай імперыі[5].

  1. Западная Римская Империя. www.ice-nut.ru. Праверана 26 жніўня 2024.
  2. Распад великой империи (Мурали Мохан) / Проза.ру. proza.ru. Праверана 26 жніўня 2024.
  3. Параграф 60. Падение римской западной империи. - Всеобщая история. multiurok.ru. Праверана 26 жніўня 2024.
  4. Падение Римской Империи. Причины, последствия, история. sitekid.ru. Праверана 26 жніўня 2024.
  5. Почему пала Западная Римская империя и как именно это произошло (руск.). knowhistory.ru. Праверана 26 жніўня 2024.