Перайсці да зместу

Вугальная прамысловасць Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вугальная прамысловасць Беларусі — галіна паліўна-энергетычнага комплексу Рэспублікі Беларусь па здабычы, абагачэнні і перапрацоўцы ў брыкеты выкапнёвых вуглёў.

Беларусь сваю патрэбу ў вугалі пакрывае за кошт імпарту. Па стане 1994 года: з Расійскай Федэрацыі — 504 тыс. т, Украіны — 294 тыс. т, Казахстана — 102 тыс. т.[1]

У нетрах Беларусі выяўлены радовішчы і праяўленні бурага вугалю міяцэнавага і алігацэнавага ўзросту. Разведаны Жыткавіцкае (агульныя запасы звыш 47 мн. т[2]), Брынёскае (запасы 41,79 млн.т[2]), Тонежскае (40-42 млн. т[2]) і Лельчыцкае радовішчы (35,715 млн. т[2])[3]. Акрамя гэтага ў паўднёвай частцы Прыпяцкага прагіну былі выяўлены асобныя вугляпраявы: Букчанскае і Прыбалавіцкае[2].

У 2007 годзе прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі прадстаўляючы прэзідэнту ўрадавую праграму выкарыстання мінеральна-сыравіннай базы краіны, паведаміў аб разведаных радовішчах бурага вугалю ў аб’ёме 150 млн. т., што дало б магчымасць метадам сінтэзу атрымліваць вуглевадароднае паліва ў аб’ёме да 500 тыс. т у год. Аднак для рэалізацыі гэтага праекта, па стане на 2007 год, патрэбны былі інвестары, якія пагадзіліся б укласці ў яго звыш 4 трлн. беларускіх рублёў (звыш 2 млрд. долараў ЗША)[4]. У 2016 годзе міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута пацвердзіў, што ў рэспубліцы ўсё яшчэ няма прамысловых тэхналогій перапрацоўкі бурых вуглёў у маторнае паліва, што робіць не мэтазгодным правядзенне работ па праектаванні і будаўніцтве горна-хімічнага камбіната з улікам комплекснага асваення радовішчаў[3].

  1. Сасноўскі В. М. Вугальная прамысловасць / В. М. Сасноўскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 284—25. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  2. а б в г д Орехов Д. К., Орехов Н. К. Бурые угли Беларуси: проблемы добычи и промышленной технологии переработки(руск.) // Сборник материалов 75-й студенческой научно-технической конференции по актуальным проблемам недропользования: секция «Разработка месторождений полезных ископаемых», 19 апреля 2019 г. / Белорусский национальный технический университет, Факультет горного дела и инженерной экологии; сост. Е. Ю. Нарыжнова.. — Минск: БНТУ, 2019. — С. 81—86. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2024.
  3. а б Почему в Беларуси не используют бурый уголь? (руск.). СБ. Беларусь сегодня (9 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2020. Праверана 10 студзеня 2024.
  4. Алехнович, Андрей. Добыча бурого угля в Беларуси: миф или реальность? (руск.). Deutsche Welle (4 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2018. Праверана 10 студзеня 2024.