Каляровая металургія Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Каляровая металургія Беларусі — другая з падгалін металургічнай галіны металургічнай галіны прамысловасці Беларусі.

Сваёй прыроднай сыравіннай базы для каляровай металургіі Беларусь не мае. З канца XIX ст. існавалі невялікія медзеплавільныя прадпрыемствы саматужнага тыпу, якія выкарыстоўвалі металалом.

Хуткае развіццё ў другой палове ХХ ст. электратэхнічнай, прыборабудаўнічай і электроннай прамысловасці запатрабавала выкарыстанне вялікай колькасці каляровых металаў, найперш алюмінію. Цяпер у Беларусі працуе адзін завод другаснай перапрацоўкі каляровых металаў у Мінску. Маецца невялікая ліцейная вытворчасць у Гомелі і Мазыры. У 2010-х у Белаазёрску пачаў працу завод «Белінвестгандль-Сплаў» па экалагічна бяспечнай вытворчасці свінцу і свінцовых сплаваў з адпрацаваных свінцова-кіслотных батарэй.[1]

Неабходна адзначыць, што ў 90-х гг. ХХ ст. Беларусь з’яўлялася буйным экспарцёрам лому каляровых металаў, але цяпер значная колькасць такога лому выкарыстоўваецца на месцы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т., Т. 18. Кн.2: Рэспубліка Беларусь / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — С. 315. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.
  • Болбас М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии, 1860 - 1900. — Мн., 1978.
  • Киреенко М.Г. Индустриальный комплекс республики. — Мн., 1977.
  • Энергетика Белоруссии. — Мн., 1968.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі. 2 выд.. — Мн., 1968.
  • Геаграфія Беларусі : вучэб. дапам. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / М. М. Брылеўскі, Г. С. Смалякоў; пер. з рус. мовы Н. М. Брылеўскай,В. Л. Смаляковай. — 3-е выд., перапрац. — Мінск : Нар. асвета, 2012. — 303 с. : іл. ISBN 978-985-03-1787-2..