Лесахімічная прамысловасць Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лесахімічная прамысловасць Беларусі — галіна лясной прамысловасці Беларусі.

Лесахімічная прамысловасць на Беларусі развіта параўнальна слаба і прадстаўлена ААТ «Лесахімік» (былы Барысаўскі лесахімічны завод). На яго долю прыпадае 1,4 % валавой прадукцыі лесапрамысловага комплексу. Вырабляе каніфоль, шкіпінар (тэрпенцінавае масла), дубільныя экстраты, каніфольныя кляі, лакафарбавую прадукцыю. У якасці сыравіны выкарыстоўваюць пнёвы асмол, хваёвую жывіцу.

У 1900 годзе на тэрыторыі сучаснай Беларусі дзейнічала 161 дробных саматужных смолашкіпінарных і дзягцярных прадпрыемстваў. На іх працавалі 400 рабочых (без уліку занятых лесанарыхтоўкай і перавозкай)[1]. Памерамі выдзяляліся Выдрынскі завод сухой перагонкі драўніны ў Аршанскім павеце, заснаваны акцыянерным таварыства «Шэрынг»[1]. У 1912 годзе лесахімічная прамысловасць на тэрыторыі Беларусі давала 18 % такой прадукцыі Расійскай імперыі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]