Нафтаздабыўная прамысловасць Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нафтаздабыўная прамысловасць Беларусі — спецыялізаваная галіна прамысловасці Беларусі, якая ўключае разведку, здабычу нафты і спадарожных ёй газаў, пачынае падрыхтоўку нафты для яе транспарціроўкі і перапрацоўкі.

Нафтаздабыўная прамысловасць Беларусі грунтуецца на радовішчах у Гомельскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню навукоўцы агучылі думку, што ў Беларусі могуць быць паклады нафты, у 1933 г.

Першым пра гэта заявіў геолаг Аляксандр Розін. Падставай для пошукаў нафты сталі даследаванні Герасіма Багамолава, які патлумачыў купалападобныя структуры ў паўднёвай частцы краіны наяўнасцю нафты. А ўжо ў 1957 г. ўпершыню было сказана пра нафтаносны раён — беларускае Палессе.

Прамысловая распрацоўка першага на Беларусі радовішча нафты пачалася ў 1965 г. У 1966—1970 гг. уведзены ў эксплуатацыю Асташкавіцкае, Вішанскае і Давыдаўскае радовішчы Светлагорскага раёна. Да канца 1970-х гадоў разведана 18 радовішчаў, на якіх, нафта залягае ў сярэдніх і малых радовішчах плошчай ад 50 км² да 1—2 км².

У 1967 г. быў здабыты першы мільён нафты.

У чэрвені 2015 г. было завершана свідраванне самага глыбокага Перадрэчыцкага радовішча. Яго глыбіня — 6 755 метраў.

Здабыча[правіць | правіць зыходнік]

Дэбіт свідравін невялікі, асноўны спосаб здабычы — помпавы. Эфектыўнасць нафтаздабычы абумоўлена высокай якасцю нафты, дастатковай гаспадарчай асвоенасцю тэрыторыі. З усіх радовішчаў (больш за 30) па нафтаправодах нафта ідзн да Рэчыцкага і Асташкавіцкага, дзе праходзіць прамысловую падрыхтоўку (абязводжанне, абяссольванне, сепарацыя), потым падаецца ў нафтаправод «Дружба» і нафтаперапрацоўчыя заводы.

У 1965 г. было здабыта 39 тыс. т. За 1965—1990 гг. здабыта каля 90 млн т нафты. У 1998 г. было здабыта 1830 тыс. т (уключаючы газавы кандэнсат).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]