Нафтаперапрацоўчая прамысловасць Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нафтаперапрацоўчая прамысловасць Беларусі — галіна паліўна-энергетычнага комплекса Рэспублікі Беларусь, якая спецыялізавана на выпуску маторнага масла і кацельна-пячнога паліва, прадуктаў хіміі і нафтахімічнай прамысловасці і інш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Развіваецца з 1963 года, калі быў здадзены ў эксплуатацыю Полацкі НПЗ. У 1975 годзе прадукцыю пачаў даваць Мазырскі НПЗ. Устаноўленная магутнасці Полацкага НПЗ складае 25 млн т. за год, глыбіня перапрацоўкі нафты дасягае 64-65 %, выпускаецца больш за 75 найменаванняў прадукцыі, у т.л. бензін, рэактыўнае, дызельнае і пячное паліва, мазут, бітумы, вакуумны газойль, звадкаваны газ, тэхнічная сера. Мазырскі НПЗ арыентаваны на вытворчасць маторнага і кацельнага паліва, яго магутнасць 16,5 млн т. за год. У 2000 першасная перапрацоўка нафты складала 13 528 тыс. т, у выніку атрымана (тыс. т.): бензіну — 2124, дызельнага паліва — 3847, топачнага мазуту — 4627. Нафта ў гэтыя заводы паступае ў асноўным па адгалінаваннях магістральнага трубаправода з Расіі.

Вытворчасць асноўных відаў прадукцыі нафтаперапрацоўчай прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Прадукцыя \ Год 1965 1970 1980 1985 1990 1995 2000 2003
Першасная перапрацоўка нафты
у выніку атрымана:
7031 18431 41096 39015 39442 13118 13528 15774
бензіну 591 1432 4718 5036 5064 2004 2124 2366
дызельнага паліва 886 2778 8331 7877 7659 3465 3847 4913
топачнага мазуту 1597 6020 18189 1889 16849 5592 4627 4790

У свой час гэтыя, самыя сучасныя на прасторах СССР, прадпрыемствы былі пабудаваны з мэтай экспарту нафтапрадуктаў і забеспячэння Беларусі палівам. Цяпер яны прайшлі мадэрнізацыю (на МНПЗ глыбіня перапрацоўкі дасягнула 78 %, на Нафтане — 72 %), але з-за недахопу нафты пакуль не могуць працаваць на ўсю магутнасць. Нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі, пачынаючы з 2005 г., перапрацоўвалі штогод больш за 20 млн т нафты, пасля адзначыўся даволі моцны спад (у 2010 г. — 16,5 млн т, у 2016 г. — 18,6 млн т, у 2018 г. — каля 18 млн т).[1] На 2019 год узгоднены баланс, які агадвае магчымасць дастаўкі да 24 млн т расійскай нафты. З гэтага аб’ёму 18 млн т мяркуецца для перапрацоўкі на беларускіх НПЗ.[2]

Экспарт нафтапрадуктаў з’яўляецца адной з найважнейшых крыніц валютных паступленняў у бюджэт Беларусі. Сярэдняя цана экспартуемых Беларуссю нафтапрадуктаў у студзені-кастрычніку 2017 вырасла на 41,6 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 г і склала 426 долараў за тону.[3]

Па дадзеных агенцтва Argus Media, са спасылкай на крыніцы на рынку, еўрапейскія банкі пачалі адмаўляць у фінансаванні здзелак пасля таго, як ЗША аб'явілі аб увядзенні санкцый супраць найбуйнейшага беларускага НПЗ «Нафтан». Хаця санкцыі фармальна тычацца толькі амерыканскіх юрыдычных асоб, аплата беларускіх грузаў у доларах ўскладнілася і для кліентаў з іншых краін[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т., Т. 18. Кн.2: Рэспубліка Беларусь / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — С. 313-314. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.