Алейна-тлушчавая прамысловасць Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Алейна-тлушчавая прамысловасць Беларусі — галіна харчовай прамысловасці. Уключае ў сябе выраб алею, маргарыну, маянэзу, гаспадарчага мыла і іншае.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі алейна-тлушчавая галіна ўключае ў сябе дзве падгаліны — алеездабыўную і алееперапрацоўчую. Алеездабыўная галіна прадстаўлена 51 арганізацыяй, з якіх 16 спецыялізуюцца на перапрацоўцы насення алейных культур, а 35 маюць абсталяванне па перапрацоўцы[1].

Асноўныя вытворцы алейна-тлушчавай прадукцыі ў Беларусі на 2016 год[2]:

Назва алейнаэкстракцыйнага прадпрыемства Магутнасці перапрацоўкі
ТАА «Аграпрадукт» 0,18
ЗАТ «Аблрапсаграсервіс» 0,18
ААТ «Віцебскі алейнаэкстракцыйны завод» 0,13
ААТ «Рапс» 0,05
СЗАТ «РапсКлецк» 0,05
ТАА «ГроднаАграінвест» 0,04
Іншыя 0,52
Усяго 1,1

Асноўныя прадпрыемствы алееперапрацоўчай падгаліны: «Гомельскі тлушчавы камбінат», «Бабруйскі завод алеяў», «Мінскі маргарынавы завод», «Ойл-Фуд», «ГроднаБіяпрадукт»[2].

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вытворчасць алею ў Беларусі[3]
год 1990 1995 1998 1999 2000 2001 2002 2003
тыс. т. 26,4 6,7 11,3 15,8 16,9 17,9 20,5 17

Баланс экспарту-імпарту[правіць | правіць зыходнік]

Беларусь экспартуе рапсавы алей больш чым у дзесяць краін свету, у асноўным у дзяржавы ЕС (Літва, Нарвегія, Эстонія), а таксама ў Ізраіль. Значныя аб’ёмы экспарту рапсавага алею прыпадаюць на суседнюю Літву, доля продажаў у якую вырасла з 48 % у 2012 годзе да 67 % ў 2016 годзе[4].

Таксама Беларусь экспартуе некаторую колькасць жмыхаў, у асноўным рапсавы і соевы.

Табліца паказвае дынаміку экспарту жмыхаў розных відаў з Беларусі ў тыс. тон[5]:

2012 2013 2014 2015 2016
Рапсавы 37,3 69,9 79,0 85,8 5,4
Соевы 0,1 0,1 - 0.0 0,9
Ільняны 0,1 - 0,1 0.0 -
Сланечнікавы 0,1 - 0,1 - -
Іншыя 0,2 - 0,1 - -
Усяго 37,8 69,9 79,2 85,9 6,3

Баланс вытворчасці і спажывання прадукцыі алейна-тлушчавай прамысловасці ў Беларусі на 2016 год у тыс. тон[6]:

Вытворчасць Вываз Увоз Унутранае спажыванне
Насенне алейных культур 260,0 0,2 107,2 367,0
Алей 119,3 44,9 101,8 178,6
Жмыхі і шроты 214,0 23,1 708,9 916,6

Зноскі

  1. Основные производители масложировой продукции Беларуси в 2016 г., млн. т/год. С. 118 (руск.)
  2. а б Основные производители масложировой продукции Беларуси в 2016 г., млн. т/год. С. 118 (руск.)
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т., Т. 18. Кн.2: Рэспубліка Беларусь / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — С. 337. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.
  4. Экспорт рапсового масла. С. 174 (руск.)
  5. Динамика экспорта жмыхов различных видов из Беларуси. С. 180 (руск.)
  6. Баланс производства и потребления. С. 192 (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т., Т. 18. Кн.2: Рэспубліка Беларусь / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — С. 336. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.