Перайсці да зместу

Рэкцянскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэкцянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Горацкі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Рэкта
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 459
Рэкцянскі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Рэкця́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Рэкта.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сенькаўскі сельсавет у складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сенькава. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рэкта, сельсавет перайменаваны ў Рэкценскі (Ракцянскі) сельсавет. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Сенькава, а сельсавет перайменаваны ў Сенькаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР. У 1931 годзе зноў перайменаваны ў Рэкценскі (Ракцянскі). З 20 лютага 1938 года ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. 20 чэрвеня 1966 года ў склад Будскага сельсавета перададзены вёскі Задарожжа і Сураўцова[1]. У 1982 годзе сельсавет перайменаваны ў Рэкцянскі. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Саўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (аграгарадок Красуліна, вёскі Вішня, Вялікія Шарыпы, Калацілы, Куртасы, Лугіны, Малыя Шарыпы, Маралёўка, Масалыкі, Паташы, Філіпава, Шырокія, Юркава і пасёлак Чарнічны)[2].

Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 10 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1333 чалавекі[4], з іх 92,6 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 1,4 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 1459 чалавек[6].

Зноскі

  1. ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  2. ↑ Решение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  3. ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 174. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка)
  5. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2024. Праверана 19 лістапада 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.