Папская акадэмія жыцця
Папская акадэмія жыцця | |
---|---|
Арыгінальная назва | лац.: Pontificia Academia Pro Vita |
Дата заснавання | 11 лютага 1994 |
Тып | акадэмія навук |
Размяшчэнне | Рым |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Папская акадэмія жыцця (лац.: Pontificia Academia Pro Vita) — навуковая арганізацыя са статусам акадэміі пры Святым Прастоле, задачай якой з'яўляецца ўсебаковае прасоўванне каталіцкай этыкі жыцця і правядзенне навуковых даследаванняў па біяэтыцы і каталіцкай маральнай тэалогіі.
Акадэмія створана ў 1994 годзе з мэтай даследаванняў, інфармавання і выпрацоўкі пазіцый па галоўных праблемах біямедыцыны і права ў дачыненні да заахвочвання і абароны жыцця, наўпрост звязаных з хрысціянскай мараллю і канонамі каталіцкай царквы. Акадэмія лічыцца аўтаномным утварэннем, яе дзейнасць звязана з Папскай радай па пастырскай апецы пра работнікаў аховы здароўя і рознымі дыкастэрыямі Рымскай Курыі.
У склад акадэміі ўваходзіць 70 прызначаных Папам членаў, якія прадстаўляюць розныя галіны біямедыцынскіх навук і цесна звязаны з праблемамі заахвочвання і абароны жыцця. У склад акадэміі таксама ўваходзяць тры ганаровыя члены і члены-карэспандэнты, якія працуюць у розных інстытутах і адукацыйных арганізацыях акадэміі.
Акадэмія нясе адказнасць за абгрунтаванне і прасоўванне пазіцыі каталіцкай царквы па шэрагу пытанняў медыцынскай этыкі, уключаючы дзетараджэнне, ЭКА, генную тэрапію, эўтаназію і аборты.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Папская акадэмія жыцця