Сімпсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Пустыня Сімпсана)
Перайсці да: рух, знайсці
Пейзаж у пустыні Сімпсана

Пустыня Сімпсан (англ.: Simpson Desert) — пясчаная пустыня Аўстраліі. Названа ў гонар прэзідэнта геаграфічнага таварыства Аўстраліі ў 1929 годзе. Межы: на поўдні — возера Эйр, на поўначы — рака Маршал, на захадзе — рака Фінк, на ўсходзе — мяжа штата Квінслэнд. Агульная плошча каля 300 тыс. кв. км. Утворана за кошт старажытнага пясчанага алювію шматлікіх рэк, якія сцякалі з хрыбтоў Макдонел і Масгрэю, перавеяныя ў перыяды сухога клімата. Харакэрызуецца моцнай засушлівасцю. У паўднева-ўсходняй часцы размешчаны шэраг азёр (напрыклад, возера Міранпонгапонгуна). Пустыня багата падземнымі водамі. Дзейнічае нацыянальны парк Сімпсан-Дэзерт.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Зноскі