Пярэсека
Вёска
Пярэсека
| ||||||||||||||||||||
Пярэ́сека[1] (трансліт.: Piaresieka, руск.: Пересека) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавета. Месціцца за 11 км на поўдзень ад Мінска, за 4 км на захад ад чыгуначнай станцыі Міханавічы, на шашы М1.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1897 годзе фальварак, урочышча, двор у Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года пасёлак у Дзяргайскім сельсавеце, з 1927 года ў Гатаўскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні гарадскога савета Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
5 сакавіка 1959 года вёска перададзена са скасаванага Гатаўскага сельсавета ў склад Самахвалавіцкага сельсавета[2].
-
Брама сядзібы Булгакаў, 1910-я
-
Сядзіба Булгакаў, 1910-я
-
Сядзіба Булгакаў, 1910-я
-
Сядзіба Булгакаў, 1915 г.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — фальварак, 3 двары, 9 жыхароў; двор, 10 жыхароў
- 1908 год — урочышча, 1 двор, 9 жыхароў; фальварак, 1 двор, 9 жыхароў
- 1917 год — маёнтак, 1 двор, 10 жыхароў
- 1926 год — 23 двары, 102 жыхары
- 1999 год — 17 жыхароў
- 2009 год — 13 жыхароў
Асобы
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XX стагоддзя ў маёнтку Пярэсека жыў будучы вядомы фатограф Ян Булгак (1876—1950).
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Знак-помнік фатографу Яну Булгаку (2019)[3]
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Сядзіба Булгакаў (XIX ст.?).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Ждановіч І., Ждановіч В.. У Пярэсецы прыгожыя імгненні . zviazda.by (18 лістапада 2019).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пярэсека // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9. С. 444—445
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пярэсека
- Пярэсека на сайце Глобус Беларусі (руск.)