Серафімова
Вёска
Серафімова
| ||||||||||||||||||||
Серафімо́ва[1] (трансліт.: Sierafimova, руск.: Серафимово) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавета. Месціцца за 8 км на поўдзень ад Мінска, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы, на шашы М1.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVIII стагоддзі маёнтак у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1792 годзе ўладальнік маёнтка Казімір Янушэўскі фундаваў драўляны касцёл.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У 1885 годзе фальварак у Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Кайкаўскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Смілавіцкім раёне. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — вёска, 12 двароў, 61 жыхар; фальварак, 2 двары, 20 жыхароў
- 1917 год — вёска, 52 двары, 114 жыхароў; фальварак, 2 двары, 8 жыхароў
- 1926 год — 17 двароў, 81 жыхар
- 1999 год — 441 жыхар
- 2009 год — 485 жыхароў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сарафіно́ва
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Серафімава // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9. С. 456
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Серафімова