Кайкава
Вёска
Кайкава
| ||||||||||||||||||||
Ка́йкава[1] (трансліт.: Kajkava, руск.: Кайково) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на дарозе H9034. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавета.
У вёсцы некалькі сотняў дамоў, сярод іх шмат катэджаў. Большасць дамоў выкарыстоўваюцца як дачы. Побач з вёскай размешчаны Кайкаўскі біялагічны заказнік. На поўдні ад вёскі размешчана в. Грэбенка, на ўсходзе — в. Аляксееўка. Побач працякае рака Грэбенка.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Няма спасылак на крыніцы. Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |
Існуе некалькі версій паходжання назвы вёскі. У першай гаворыцца пра тое што назва Кайкава адбываецца ад слова коціцца: так як паводле аднаго падання ў Кайкава, дзе цяжкая для апрацоўкі зямля, высылалі нядбайных прыгонных сялян за п'янства або буяныя паводзіны. Згодна іншай версіі назва паходзіць ад прозвішча (мянушкі) Кайка. А згодна з трэцяй, назва сучаснай вёскі Кайкава адбылася не ад прозвішча, а ад мясцовай мянушкі балотнай птушкі куліка.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
1,3 км на захад ад вёскі знаходзіцца курганны могільнік X—XIII стагоддзяў У 1791 годзе вёска Кайкава ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах, хоць магла існаваць і раней. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай Каралішчэвіцкай парафіі, уласнасць Радзівілаў. У вёсцы былі панскі двор, 27 дымоў. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) вёска ў складзе Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1800 годзе фальварак і вёска, уласнасць князя Даменіка Радзівіла, 23 двара, 174 жыхара, драўляны панскі дом. У 1857 годзе ўласнасць А. Радзівіла. Пасля адмены прыгоннага права старастай вёскі стаў Станішэўскі Ірыней Максімавіч. У 1897 годзе Кайкава вёска Самахвалавіцкай воласці, 62 двара, 375 жыхароў, кузня, карчма, царква на могілках. У маёнтку 2 двара, 52 жыхара. У 1917-м у вёсцы 108 двароў, 609 жыхароў, народнае вучылішча. З часоў Грамадзянскай вайны вядомыя кайкаўскія партызаны, якія дзейнічалі ў 1918 годзе на баку камуністаў. Міханавіцкі сельсавет быў утвораны ў 1918 годзе ў вёсцы Кайкава Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета. У склад сельсавета ўваходзілі 15 вёсак. У вёсцы Кайкава быў сабраны 1-ы дэлегацкі сход прадстаўнікоў ад сельсаветаў і баявых атрадаў. На сходзе прысутнічала больш за 20 упаўнаважаных. 28 жніўня 1924 года быў утвораны Кайкаўскі сельсавет у складзе Самахвалавіцкага раёна Мінскай акругі. 18 студзеня 1931 года раён скасаваны, сельсавет далучаны да Смілавіцкага раёна. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёна. 29 чэрвеня 1934 года перададзены ў склад прыгараднага Мінскага раёна. 26 мая 1935 года раён пераўтвораны ў звычайны. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Міханавічы. У 1981 годзе Кайкаўскі сельсавет перайменаваны ў Міханавіцкі. На 01.01.1997 года 136 гаспадарак, 306 жыхароў. На месцы крамы раней знаходзілася драўляная пачатковая школа. Некалькі год таму ў вёсцы з'явіліся цыганы.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Большасць дамоў выкарыстоўваюцца як дачы. З пастаяннага пражывае насельніцтва, у асноўным, працаўнікі калгасу, пенсіянеры і цыганы.
Дынаміка:
1800 год — 174 жыхароў 1897 год — 375 жыхароў 1917 год — 609 жыхароў 1941 год — 365 жыхароў 1997 год — 306 жыхароў 2012 год — 278 жыхароў
Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]
Лясніцтва[правіць | правіць зыходнік]
У Кайкаве размешчаны жывёлагадоўчыя фермы.
Кайкаўскае лясніцтва ГЛУ «Мінскі лясгас» размешчана ў паўднёва-ўсходняй яго частцы на тэрыторыі Мінскага і Пухавіцкага раёнаў Мінскай вобласці. Агульная плошча лясніцтва паводле дадзеных лесаўпарадкавання складае 6647 га. Пакрытыя лесам землі займаюць 5748 га або 86,5 % ад агульнай плошчы лясніцтва. Пакрытыя лесам зямлі лясніцтва прадстаўлены, у асноўным, бярозавымі і хваёвымі дрэвастоямі класу банітэту. Ляснічы — Вячаслаў Асташонак.
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Праз вёску праходзіць дарога Н-9043 і Н-9034. Некалькі разоў на дзень праходзіць прыгарадны аўтобус і рэйсавая маршрутка.
Камунікацыі[правіць | правіць зыходнік]
У вёсцы да дамоў праведзены газ. Ёсць вулічнае асвятленне.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
У вёсцы размешчаны помнік воінам Вялікай Айчыннай вайны. Помнік размешчаны насупраць лясніцтва.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Іосіф Васілевіч Матрунчык (1903—1945), падпалкоўнік авіяцыі, Герой Савецкага Саюза[2].
- Ермалай Баранаў (1892—1942), адзін з арганізатараў камуністычнага падполля ў Беларусі ў гады Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
У песні «Месяц» гурта «Ляпіс Трубяцкі» ёсць словы: «Вадзіў індзейскую хеўру // У цёмны Кайкаўскі лес».
На дарожным знаку пры ўездзе ў вёску напісана Кайкава, а на паказальніку на вёску ў некалькіх кіламетрах ад яе — Кайкова
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — С. 205.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9. С. 193.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 217, 367.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кайкава