Пітэр Дэніс Мічэл
Пітэр Дэніс Мічэл | |
---|---|
англ.: Peter Dennis Mitchell | |
Дата нараджэння | 29 верасня 1920[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 1992[1][2][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
Пітэр Дэніс Мічэл (англ.: Peter Dennis Mitchell; 29 верасня 1920, Мітчэм, Сурэй — 10 красавіка 1992, Бодмін, Корнуал) — англійскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1978 года за адкрыццё хеміасматычнага механізму сінтэзу АТФ, аўтар ідэі механізму транспарту пратонаў пад назвай Q-цыкл[5].
Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1974), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1977), Французскай акадэміі навук (1989)[6].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пітэр Мічэл нарадзіўся ў Мітчэме, Сурэе 29 верасня 1920 года[7]. Бацька — Крыстафер Гібс Мічэл, дзяржаўны служачы, маці — Кейт Беатрыс Дораці (народжаная) Таплін. Пітэр Мічэл атрымаў адукацыю ў Каралеўскім каледжы (Тонтан) і каледжы Ісуса (Кембрыджскі ўніверсітэт), дзе навучаўся натуральным навуках са спецыялізацыяй ў вобласці біяхіміі.
У 1942 годзе ён пачаў даследчую працу на кафедры біяхіміі ў Кембрыджскім універсітэце. У пачатку 1951 года атрымаў ступень доктара філасофіі за вывучэнне механізму дзеяння пеніцыліна. У 1955 годзе ён быў запрошаны прафесарам Майклам Свонам для стварэння біяхімічнага даследчага падраздзялення на кафедры заалогіі Эдынбургскага ўніверсітэта, дзе ён быў прызначаны старшым лектарам у 1961 годзе. У 1963 годзе Мічэл быў вымушаны падаць у адстаўку па стане здароўя.
Навуковыя пошукі[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя інтарэсы звязаныя з вывучэннем накіраванасці біяхімічных рэакцый у прасторы адносна пэўных унутрыклеткавых арыенціраў. Аўтар хеміасматычнай тэорыі акісляльнага фасфаралявання, якая ляжыць у аснове біяэнергетыкі.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль і прэмія Novartis (1973)
- Прэмія Разэнстыла (1976)
- Фонд Фельдберга (1976)
- Медаль сэра Ханса Крэбса (1978)
- Нобелеўская прэмія па хіміі (1978) «За ўклад у разуменне працэсу пераносу біялагічнай энергіі, зроблены дзякуючы стварэнню хеміасматычнай тэорыі»[8]
- Медаль Коплі (1981)
- Крунаўская лекцыя (1987)
Зноскі
- ↑ а б Peter Dennis Mitchell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Peter D. Mitchell // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Peter Dennis Mitchell // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ Peter D. Mitchell biography
- ↑ Les membres du passé dont le nom commence par M (фр.)
- ↑ NNDB. Peter Mitchell Bio at NNDB . Праверана 23 сакавіка 2007.
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1978 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія // Peter Mitchell (1920—1992). Obituary, Photosynthesis Research, Antony Crofts, June 29th. 1992 (англ.)
- Мічэл (Mitchell), Піцер Д. // Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі: Энцыклапедыя: Зав. . з англ. — М.: Прагрэс, 1992.
- Peter Dennis Mitchell, 29 September 1920 — 10 April 1992 // Biographical Memoirs of Fellows of the Royal Society, 1994, vol. 40, pp. 281—305, plate, by E. C. Slater (англ.)
- Нарадзіліся 29 верасня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Сурэі
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 1992 годзе
- Памерлі ў Корнуале
- Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Узнагароджаныя медалём Коплі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Вялікабрытаніі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Біёлагі XX стагоддзя