Фрэдэрык Сенгер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фрэдэрык Сенгер
англ.: Frederick Sanger
Frederick Sanger2.jpg
Дата нараджэння

13 жніўня 1918(1918-08-13)[1][2][3][4]

Месца нараджэння

Рэндкамб[d], Cotswold[d], Gloucestershire[d], Глостэршыр, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі[1]

Дата смерці

19 лістапада 2013(2013-11-19)[5][3][4] (95 гадоў)

Месца смерці

Кембрыдж, акруга Кембрыдж[d], Кембрыджшыр[d], Англія, Вялікабрытанія[6][7]

Грамадзянства

Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія

Род дзейнасці

біяхімік, хімік, прафесар універсітэта, conscientious objector

Навуковая сфера

біяхімія

Месца працы

Кембрыджскі ўніверсітэт

Альма-матар

Кембрыджскі ўніверсітэт
каледж Святога Джона[d][8]
Bryanston School[d][9]

Навуковы кіраўнік

Albert Neuberger[d][10]

Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Фрэдэрык Сенгер на Вікісховішчы

Фрэдэрык Сенгер, таксама Сангер CBE (англ.: Frederick Sanger; 13 жніўня 1918 г., Рэндкамб, Глостэршыр19 лістапада 2013[11]) — англійскі біяхімік, адзіны вучоны — двойчы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі — у 1958 і 1980 (сумесна з У. Гілбертам(руск.) бел. і П. Бергам(руск.) бел.). Жанаты, мае двух сыноў і дачку.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1939). З 1940 года працуе там жа. Доктарская ступень з 1943 года. З 1951 года член Медыцынскага даследчага савета і кіраўнік лабараторыі малекулярнай біялогіі гэтага савета. З 1983 года ў адстаўцы.

Асноўныя працы прысвечаны хіміі бялку і нуклеінавым кіслотам. З 1945 года Сенгер вывучаў структуру інсуліну. Ім быў распрацаваны дынітра-фторбензольны метад ідэнтыфікацыі канцавых амінагруп у пептыдах, з дапамогай якога яму атрымалася ўстанавіць прыроду і паслядоўнасць чаргавання амінагруп у інсуліне і расшыфраваць яго будову (19441954). Сенгер устанавіў, што інсулін мае агульную формулу C337N65O75S6, тры сульфідных мастка і складаецца з двух ланцугоў: ланцуга A, які змяшчае 21 амінакіслотны астатак, і ланцуга B, які змяшчае 30 амінакіслотных астаткаў. Гэтыя працы паслужылі асновай для сінтэтычнага атрымання інсуліну і іншых гармонаў.

У 1965 годзе прапанаваў пазначаць РНК і ДНК, прызначаныя для структурных даследаванняў, радыеактыўным ізатопам фосфару 32Р, што дазволіла ажыццяўляць працы з надзвычай малой колькасцю матэрыялу — 10−6 г. Устанавіў структуру 5S PHK (120 асноў; 1967) і ДНК фага ФХ174 (5375 асноў; 1977). У 1977 годзе прапанаваў метад расшыфроўкі першаснай структуры ДНК, заснаваны на ферментатыўным сінтэзе высокарадыеактыўнай камплементарнай паслядоўнасці ДНК на якая вывучаецца аднаніткавай ДНК як на матрыцы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Frederick Sanger, 95, Twice a Nobel Laureate and a Genetics Pioneer, Dies The New York Times, 2013.
  2. Сенгер Фредерик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  3. 3,0 3,1 Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  4. 4,0 4,1 Encyclopædia Britannica
  5. DNA genius and double Nobel Prize winner Fred Sanger of Cambridge dies aged 95
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142077445 // общий нормативный контроль — 2012—2016.
  7. Frederick Sanger, 95, Twice a Nobel Laureate and a Genetics Pioneer, Die The New York Times, 2013.
  8. Frederick Sanger - Biographical
  9. английская Википедия — 2001.
  10. Fred Sanger (1918 – 2013)
  11. Seven days: 22–28 November 2013 (англ.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]