Георг Вітыг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Георг Вітыг
ням.: Georg Wittig
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1897(1897-06-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 жніўня 1987(1987-08-26)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Karl von Auwers[d]
Партыя
Член у
Узнагароды
Commons-logo.svg Георг Вітыг на Вікісховішчы

Георг Вітыг (ням.: Georg Wittig; 16 чэрвеня 1897, Берлін — 26 жніўня 1987, Гейдэльберг) — нямецкі хімік-арганік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі у 1979 годзе, сумесна з Г. Ч. Браўнам).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў Цюбінгенскім (да 1916) і Марбургскім (1923—1926) універсітэтах. Да 1932 працаваў у Марбургскім унівэрсытэце. З 1923 года — доктар. У 1932—1937 прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы ў Браўншвейзе, у 1937—1944 Фрайбургскага ўніверсітэта, у 1944—1956 Цюбінгенскага і з 1956 года Гайдэльбергскага ўніверсітэта (з 1967 ганаровы прафесар у адстаўцы).

Даследаванні прысвечаны сінтэзу складаных і цяжкадаступных арганічных злучэнняў. Метадам літыйгалагеннага абмену атрымаў у 1938 годзе розныя літыйарганічныя злучэнні, у тым ліку ο-літыйфторбензол. Вылучыў у 1942 годзе гіпотэзу аб утварэнні ў рэакцыях з удзелам ο-літыйфторбензола прамежкавага кароткачасовага злучэння-дэгідрабензолу і ў наступным пацвердзіў яго існаванне, сінтэзаваў на яго аснове шмат’ядравыя араматычныя злучэнні, у прыватнасці палімеры бензолу. Паказаў, што цыклы, якія змяшчаюць α—β высоканелімітавыя сувязі, схільныя ўтвараць палімеры трубчастай або спіралявістай структуры. Адкрыў у 1942 годзе перагрупоўку простых эфіраў у спірты пад дзеяннем феніллітыя (перагрупоўка Вітыга).

У 1940-х гадах паставіў задачу стварэння малекул, у якіх 5 арганічных груп валодаюць кавалентным сувязямі з элементамі V групы перыядычнай табліцы, такімі, як азот, фосфар і мыш’як. Атрымаў у 1945 годзе злучэнне, якое з’явілася першым прадстаўніком класа ілідаў-біпалярных іёнаў, у якіх станоўча зараджаны оніевы атам (азоту, фосфару і т. п.) кавалентна звязаны з адмоўна зараджаным атамам вугляроду.

Сінтэзаваў пентафенілфосфар у 1952 годзе. Ажыццявіў шматстадыйны сінтэз фенантрэнаў аднаўленнем эфіраў замешчаных 2.2’-дзіфенілкарбонавых кіслот у 1958 годзе. Адкрыў у 1954 годзе рэакцыю атрымання алефінаў з карбанільных злучэнняў і алкілідэнфосфаранаў (рэакцыя Вітыга). Адкрыў у 1954 годзе рэакцыю далучэння фосфінметылідэнаў да альдэгідаў і кетонаў па двайной вуглярод-кіслароднай сувязі. Гэтыя вынікі Вітыга знайшлі шырокае прымяненне, напрыклад, у прамысловым сінтэзе вітаміна A, вытворных вітаміна D, стэроідаў і інш.

Сінтэзаваў трыптыцэн у 1956 годзе. Даказаў у 1960—1961 гадах прамежкавае утварэнне цыклаалкінаў С5—С7 пры акісленні адпаведных біс-гідразонаў у прысутнасці высокаактыўных кампанентаў рэакцыі Дзільса — Альдэра (фенілазіда і 2,5-дзіфеііл-3,4-бензафурана). Устанавіў у 1971 годзе метадам ядзернага магнітнага рэзанансу будову араматычнага прапелана.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Georg Wittig // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France Georg Wittig // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. 3,0 3,1 Georg Wittig // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  4. NNDB — 2002.
  5. Нобелеўская прэмія па хіміі 1979 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.) 

Спасылка[правіць | правіць зыходнік]