Джэром Карле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэром Карле
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1918(1918-06-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 чэрвеня 2013(2013-06-06)[3][4][…] (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Isabella Karle[d][9]
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта, крышталограф
Навуковая сфера фізічная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Lawrence O. Brockway[d][10]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэром Карле (англ.: Jerome Karle, першапачатковая прозвішча Карфункл, Karfunkle; 19 чэрвеня 1918, Бруклін, Нью-Ёрк — 6 чэрвеня 2013, Энандэйл, Вірджынія) — амерыканскі фізікахімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1985 «за выдатныя дасягненні ў распрацоўцы прамога метаду расшыфроўкі структур», якую ён падзяліў са сваім шматгадовым калегам Хербертам Хаўптманам. Больш за паўстагоддзя разам з жонкай хімікам Ізабелай Карле працаваў у United States Naval Research Laboratory[en] (да 2009), член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1976)[12] і Амерыканскага філасофскага таварыства (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на Коні-Айлендзе ў Брукліне ў яўрэйскай сям’і[13][14][15]. Бацька, эмігрант з Польшчы Луіс Карфункл, быў мастаком і прадпрымальнікам; маці, Сэйдзі Хелен Кун (родам з Будапешта) — піяністкай і арганісткай (бацькі ажаніліся ў 1911 годзе), і Джэром у дзяцінстве таксама атрымаў сур’ёзную музычную адукацыю[16][17]. Уся яго сям’я на працягу некалькіх пакаленняў была звязана з мастацтвам (дзядзькі — мастак-партрэтыст Іван Рыгоравіч Алінскі, 1878—1962, і скульптар Дэвід Карфункл, 1880—1959)[18][19].

Вучыўся ў сярэдняй школе Аўраама Лінкольна у бруклінскім раёне Коні-Айлэнд, дзе ён жыў да дзевятнаццаці гадоў. У 1937 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў Сіці-каледжы пры Нью-Ёркскім універсітэце, дзе таксама пазнаёміўся з Хербертам Хаўптманам, а ў 1938 годзе — ступень магістра па біялогіі ў Гарвардскім універсітэце (з-за квоты на студэнтаў-яўрэяў ня быў прыняты ў Гарвардскую медыцынскую школу)[20]. На працягу двух гадоў працаваў клеркам у Дэпартаменце аховы здароўя Нью-Ёрка, а ў 1943 годзе абараніў дысертацыю па фізічнай хіміі ў Мічыганскім універсітэце (дзе таксама пазнаёміўся з будучай жонкай, яны ажаніліся ў 1942 годзе). У тым жа годзе стаў супрацоўнікам Манхэтэнскага праекта на базе Чыкагскага ўніверсітэта, дзе займаўся даследаваннямі па экстракцыі плутонію з яго аксіду.

У 1946 годзе Карле увайшоў у штат ваенна-марской навукова-даследчай лабараторыі ў Вашынгтоне (ён працаваў там да адначасовага з жонкай выхаду на пенсію ў адзін і той жа дзень у ліпені 2009 года), дзе зноў сустрэўся з Хаўптманам. У 1950-я гады супрацоўнічаў з ім над стварэннем прамога метаду расшыфроўкі трохмерных малекулярных структур з дапамогай рэнтгенаўскай крышталаграфіі. За гэтыя працы ў 1985 годзе быў ганаранваны Нобелеўскай прэміяй па хіміі. У 1981—84 гадах быў прэзідэнтам Міжнароднага саюза крышталёграфаў.

У 1992 годзе падпісаў «Папярэджанне чалавецтву».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жонка (з 1942 года) — крышталограф Ізабела Карле (1921—2017), тры дачкі — хімік-арганік Луіс Хэнсан (Louise Isabella Karle Hanson, нар. 1946), крышталограф Джын Мар’яна Карле (Jean Marianne Karle, нар. 1950) і геолаг Мадлен Тоні (Madeleine Diane Tawney, нар. 1955)[21].

Зноскі

  1. Jerome Karle // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jerome Karle // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Week ending Saturday, June 8, 2013
  4. http://www.nndb.com/lists/548/000358471/
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  6. Jerome Karle dies at 94; Nobel winner in chemistry // Los Angeles TimesLA: 2013. — ISSN 0458-3035; 2165-1736
  7. http://www.nndb.com/org/290/000161804/
  8. http://www.nndb.com/people/659/000100359/
  9. NNDB — 2002. Праверана 4 лютага 2021.
  10. Матэматычная генеалогія — 1997.
  11. а б NNDB — 2002.
  12. Jerome Karle
  13. The City College of New York Архівавана {{{2}}}.
  14. The International Who’s Who: 2004
  15. Candid Science VI: More Conversations with Famous Scientists (глава 20, стр. 423)
  16. Florida Atlantic University Libraries. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2013. Праверана 15 чэрвеня 2013.
  17. The Brooklyn Daily Eagle: Marriage Licenses (November 23, 1911)
  18. Автобиография на сайте Нобелевского комитета
  19. Иван Григорьевич Олинский
  20. Istvan Hargittai, Magdolna Hargittai «Candid Science VI: More Conversations with Famous Scientists» (стр. 426)
  21. Интервью с Изабеллой Карле

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]