Пол Боер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пол Боер
англ.: Paul D. Boyer
Paul D. Boyer.jpg
Дата нараджэння 31 ліпеня 1918(1918-07-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 чэрвеня 2018(2018-06-02)[7][3][…] (99 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пол Дэлас Боер (англ.: Paul Delos Boyer; 31 ліпеня 1918, Прова, Юта — 2 чэрвеня 2018, Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1997 за высвятленне ферментатыўнага механізму, які ляжыць у аснове сінтэзу адэназін-фасфату[заўв 1].

Доктар філасофіі (1943). Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1970)[13] і амерыканскага філасофскага таварыства (1998)[14].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1939 годзе атрымаў ступень бакалаўра па хіміі ва Універсітэце Брыгама Янга, а ў 1943 годзе абараніў дысертацыю па біяхіміі ў Вісконсінскім універсітэце ў Мадысане. У 1946—63 гадах працаваў ва Універсітэце Мінесоты, дзе ўвёў кінэтычныя, ізатопныя і хімічныя метады даследавання да вывучэння механізму дзеяння ферментаў. У 1963 годзе стаў прафесарам хіміі і біяхіміі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе (эмерыт з 1999 года). Тут ён даследаваў механізм сінтэзу АТФ, за што ў 1997 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі разам з Джонам Уокерам. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1968).

У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)[15][16][17].

Рэдактар 18-томнага курсу «Ферменты» (1971—90). Аўтар больш за 300 прац, пераважна аб ферментах.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровы доктар Стакгольмскага ўніверсітэта (1974), Універсітэта Мінесоты (1996) і Універсітэта Вісконсіна (1998).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ён падзяліў яе з англійскім хімікам Джонам Уокерам.

Зноскі

  1. Paul D. Boyer // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Paul D. Boyer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Paul D. Boyer // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #171986997 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. ASBMB Past Presidents 1969 – Paul D. BoyerAmerican Society for Biochemistry and Molecular Biology.
  6. Boyer, Paul D.Каліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе.
  7. Paul D. Boyer – Facts
  8. Brozović D., Ladan T. Paul Delos Boyer // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  9. NNDB — 2002.
  10. NNDB — 2002.
  11. NNDB — 2002.
  12. http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/57485.html
  13. Paul D. Boyer (англ.)
  14. APS Member History
  15. 107 Nobel laureates sign letter blasting Greenpeace over GMOs
  16. Laureates Letter Supporting Precision Agriculture (GMOs)
  17. Список нобелевских лауреатов подписавших письмо
  18. Paul D. Boyer (англ.). John Simon Guggenheim Foundation. gf.org. Праверана 9 верасня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]