Паўль Крутцэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Паўль Джозеф Крутцэн
нідэрл.: Paul Jozef Crutzen
Paul Crutzen.jpg
Дата нараджэння 3 снежня 1933(1933-12-03)[1][2][…]
Месца нараджэння Амстэрдам, Нідэрланды
Дата смерці 27 студзеня 2021(2021-01-27)[4] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, інжынер, выкладчык універсітэта, кліматолаг
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Альма-матар Оксфардскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Bert Bolin[d]
Вядомы як даследчык азонавага пласта атмасферы
Член у
Узнагароды
Commons-logo.svg Паўль Джозеф Крутцэн на Вікісховішчы

Паўль Джозеф Крутцэн (нідэрл.: Paul Jozef Crutzen; 3 снежня 1933, Амстэрдам, Нідэрланды — 28 студзеня 2021) — выбітны галандскі хімік, спецыяліст у хіміі атмасферы, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1995) за даследаванні азонавых дзірак у атмасферы. Асноўны напрамак яго даследаванняў — гэта хімія стратасферы і трапасферы і яе роля ў біягеахімічных цыклах і фарміраванні клімату. У цяперашні час працуе ў аддзеле хіміі атмасферы ў Інстытуце Макса Планка па хіміі (Майнц, Германія).

Крутцэн стаў адным з найбольш вядомых вучоных, якія вывучаюць глабальнае пацяпленне і прыцягнуў увагу да гэтай з’явы. Ён таксама з’яўляецца аўтарам тэорыі ядзернай зімы, верагоднага стану клімату Зямлі ў выпадку глабальнай ядзернай вайны. Крутцэн з’яўляецца актыўным прыхільнікам геаінжынерыі — канцэпцыі актыўнага ўмяшання ў прыроду з мэтай змены ўласцівасцей клімату, запавольваць або прадухіляць згубныя яго змены. У прыватнасці, падтрымлівае ідэю масіраванага выкіду розных аэразольных часціц (перш за ўсё двухвокісу серы) у зямную стратасферу для адлюстравання сонечнага выпраменьвання.

У 2000 годзе Крутцэн разам з Штормерам прапанавалі тэрмін «антрапацэн» для апісання сучаснай геалагічнай эпохі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124174256 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Paul J. Crutzen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Paul Crutzen // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. The Max Planck Institute for Chemistry mourns the loss of its former director and Nobel Laureate Paul J. CrutzenMax Planck Institute for Chemistry, 2021. Праверана 28 студзеня 2021.
  5. https://nos.nl/artikel/2366382-nobelprijswinnaar-scheikunde-paul-crutzen-overleden.html
  6. 6,0 6,1 6,2 Nobelprijswinnaar scheikunde Paul Crutzen overleden Праверана 3 лютага 2021.
  7. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  8. https://www.ae-info.org/ae/User/Crutzen_Paul
  9. https://www.lincei.it/it/content/crutzen-paul-josef
  10. NNDB — 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крутцэн Паўль // БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.489

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]