Радашковіцкі Троіцкі касцёл

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Радашковіцкі Траецкі касцёл)
Jump to navigation Jump to search
Троіцкі касцёл у Радашковічах

Радашковіцкі касцёл — каталіцкі храм у г.п. Радашковічы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці, помнік архітэктуры позняга класіцызму.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Від на касцёл
Унутры касцёла

Пабудаваны ў 1850 з цэглы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл — 3-нефавая 2-вежавая базіліка з паўцыркульнай апсідай і дзвюма сакрысціямі абапал яе. Асноўны прамавугольны ў плане аб'ём накрыты 2-схільным дахам, апсіда — больш нізкім. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры глыбокім рызалітам і завершаны 2-схільным шчытом. Квадратныя 4-ярусныя вежы прарэзаны скразнымі арачнымі праёмамі, круглымі люкарнамі і завершаны шлемападобнымі купаламі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі і шырокімі пілястрамі ў прасценках.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер перабудаваны. Часткова захавалася керамічная падлога з арнаментальным малюнкам. Перад касцёлам брама з 3 арачнымі праходамі, аздобленая на галоўным фасадзе паўкалонамі і завершаная лучковым франтонам.

Цікавыя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У гэтым касцёле хрысцілі Янку Купалу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]