Спушанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Спушанка)
Спушанка
Характарыстыка
Даўжыня 44 км
Басейн 228 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Плянты
 • Каардынаты 53°37′39,40″ пн. ш. 24°43′38,40″ у. д.HGЯO
Вусце Скідалька
 • Месцазнаходжанне на ўсходняй ускраіне горада Скідзель
 • Каардынаты 53°35′38,10″ пн. ш. 24°15′34,20″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Скідалька → Котра → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раёны Шчучынскі раён, Гродзенскі раён
physical
Спушанка
Спушанка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Спуша́нка[1] — рака ў Шчучынскім і Гродзенскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Скідалька (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 44 км[2]. Плошча вадазбору 228 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Пачынаецца каля вёскі Плянты Шчучынскага раёна, упадае ў Скідальку на ўсходняй ускраіне горада Скідзель. Даліна ракі звілістая, трапецападобная, яе шырыня 0,6—1,8 км. Пойма да аграгарадка Дэмбрава двухбаковая, месцамі чаргуецца па берагах, забалочаная, парасла лугавой расліннасцю і хмызняком, ніжэй па цячэнні вузкая, адкрытая. Рэчышча звілістае (шырыня 5—7 м), на працягу 18 км каналізаванае: ад вытоку да аўтамабільнай дарогі ШчучынАстрына (18 км) і ад вёскі Маліннікі да аграгарадка Дэмбрава (4 км). Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Упадае рака Прудчак (злева). Каля аграгарадка Дэмбрава на рацэ створана сажалка (плошча 6,4 га).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]