Рускія ў Эстоніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Доля рускіх сярод насельніцтва Эстоніі ў 2010 годзе паводле дадзеных дэпартамента статыстыкі Эстоніі.

Рускія (эст.: venelased) — найбуйнейшая нацыянальная меншасць у Эстоніі (24,8% у 2011 годзе[1]).

Вынікі даследавання, праведзенага сацыёлагамі ў 2002 годзе, паказалі, што параўнальна высокая забяспечанасць насельніцтва ў Эстоніі адлюстроўвалася на ўсіх баках жыцця рускіх, якія жылі там: на аднаго сямейніка ў пераважнай большасці рускіх (80 %) у Таліне даводзілася больш 10 м², прыкладна траціна рускіх сем'яў у Таліне мелі аўтамашыны (35 %) і камп'ютары (29 %). У цэлым, рускія ў Таліне практычна не адсталі па роўні забяспечанасці ад жыхароў Масквы[2].

Тым не менш, рускія ў Эстоніі адчуваюць размаітыя формы дзяржаўнага ціску[2] і знаходзяцца ў горшым, у параўнанні з тытульным насельніцтвам, эканамічным становішчы. Так, цягам многіх гадоў беспрацоўе ўвесь час вышэй сярод неэстонскага насельніцтва Эстоніі, паводле выніках 2009 года яно склала 19 %, што было на 8 % вышэй аналагічнага паказніка сярод эстонцаў[3]. Пераважная большасць рускіх у Таліне (85 %) лічаць, што ў Эстоніі павінны быць дзве дзяржаўныя мовы, 96 % адмоўна ставяцца да эстонскага закона пра грамадзянства. Нягледзячы на інтэнсіўнасць міжасабовых кантактаў з эстонцамі, лік нацыянальна-змяшаных шлюбаў сярод рускай моладзі дасягае толькі 11 % (практычна такое ж, як у старэйшага пакалення)[2]. Сярэдняя працягласць жыцця рускіх ніжэй, чым у эстонцаў, на 6 гадоў[4].

На думку міністра абароны Эстоніі Яака Аавіксоа, аднак, самай сур'ёзнай праблемай, якая замінае паспяховай інтэграцыі рускіх у Эстоніі, з'яўляецца нізкі ровень ведаў мовы, з якім маладыя людзі выпускаюцца са школ[5]. Больш таго, каля трох тысяч дзяцей маладзей 15 гадоў, што маюць права атрымаць эстонскае грамадзянства ў спрошчаным парадку, пакуль не скарысталіся гэтай магчымасцю. Больш за ўсё такіх патэнцыяльных грамадзянаў у Таліне і Іда-Вірумаа[6]. Паводле вынікаў даследавання Еўрапейскага агенцтва па асноўных правах (англ.) (FRA), найбольшай дыскрымінацыі з краін Еўропы падпадаюць рускія, якія жывуць у Эстоніі і Фінляндыі[7].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]