Рэзэкнэнская тэхналагічная акадэмія
Рэзэкнэнская тэхналагічная акадэмія | |
---|---|
лат.: Rēzeknes Tehnoloģiju akadēmija | |
Арыгінальная назва | лат.: Rēzeknes Tehnoloģiju akadēmija |
Міжнародная назва | англ.: Rēzekne Academy of Technology |
Заснаваны | 1993 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рэзэкнэ |
Сайт | rta.lv |
Рэзэкнэнская тэхналагічная акадэмія (лат.: Rēzeknes Tehnoloģiju akadēmija) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў горадзе Рэзэкнэ.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1925 годзе быў створаны Рэзекнэнскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут, які дзейнічаў на базе педагагічнай школы, створанай у 1922 годзе. Рэзэкнэнскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут меў пяцігадовы курс навучання, а з 1932 года - шасцігадовы. У студзені 1941 года Рэзэкненскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут быў пераўтвораны ў Рэзэкнэнскі дзяржаўны педагагічны інстытут, атрымаўшы тры факультэты: фізіка-матэматычны, гістарычны, а таксама рускай мовы і літаратуры. Вучэльня была зачынена ў 1944 годзе пасля паўторнай акупацыі Рэзэкнэ Чырвонай Арміяй падчас Другой сусветнай вайны. У 1947 годзе пачала працаваць Рэзэкнэнская педагагічная школа, якая ў 1956 годзе была пераўтворана ў Рэзэкнэнскую школу-інтэрнат, а ў 1987 годзе - у Рэзэкнэнскую педагагічную школу.
1 верасня 1990 года ў памяшканні Рэзэкнэнскай педагагічнай школы першыя 100 студэнтаў Латгальскага філіяла Латвійскага ўніверсітэта пачалі навучанне ў галіне эканомікі і філалогіі. 28 жніўня 1992 года Першы сусветны латгальскі кангрэс прыняў рэзалюцыю аб стварэнні вышэйшай школы ў Рэзэкнэ. На падставе рашэння ўрада Латвійскай Рэспублікі 1 ліпеня 1993 года Рэзэкнэнская вышэйшая школа была створана на базе філіялаў Латвійскага ўніверсітэта і Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта. У 1995 годзе педагагічная школа была пераўтворана ў педагагічны факультэт Рэзэкнэнскай вышэйшай школы. У 2016 годзе Рэзекнэнская вышэйшая школа была перайменавана ў Рэзекнэнскую тэхналагічную акадэмію.
Струкура
[правіць | правіць зыходнік]- Інжынерны факультэт
- Факультэт адукацыі, мовы і дызайну
- Факультэт эканомікі і кіравання