Саул

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Давыд грае Саулу (1885). Ю. Кронберг.

Саул (11 ст. да н.э.), заснавальнік і першы цар Ізраільска-Іўдзейскага царства.

Упершыню праявіў сябе як палкаводзец у час вайны з плямёнамі амавіцян, што паслужыла падставаю для абрання яго царом на сходзе ізраільскага племяннога саюза. Пад яго кіраўніцтвам ізраільскія плямёны пазбавіліся панавання над імі філістымлян. Далей біблейская легенда сведчыць, што Саул прыйшоў да ўлады пры падтрымцы Самуіла-прарока і пэўны час прытрымліваўся яго практычных парад. Але калі ён стаў кіраваць самастойна і незалежна ад уплыву Самуіла, гэта прыйшлося не даспадобы сінкліту жрацоў і прарокаў. Яны стварылі сваю апазіцыю і ў барацьбе за ўладу падтрымалі кандыдатуру важака іўдзейскага ваенна-разбойніцкага атрада Давыда, якога Самуіл патаемна ад Саула памазаў у цары. Калі ж ізраільскае войска пацярпела цяжкае паражэнне ў чарговай бітве з філістымлянамі, у якой загінулі ўсе тры сыны цара Саула, а сам ён, будучы паранены стрэламі і не жадаючы пераносіць здзекаў філістымлян над сабою, закалоў сябе мячом, да ўлады прыйшоў Давыд.

Так, каб даказаць перавагу жрэчаскага кіравання перад свецкай уладай, якая супрацьстаяла жрэчаству, Біблія ў першай кнізе «Царствы» тлумачыць прыход да ўлады цара Давыда яго набожнасцю ў адрозненні ад «злоснай і панурай» асобы цара Саула[1].

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.144. ISBN 5-343-00151-3..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.144. ISBN 5-343-00151-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]