Свядзіца
Свядзіца | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 34 км |
Басейн | 225 км² |
Расход вады | 1,5 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2,5 км ад вёскі Далікі |
• Каардынаты | 54°43′26,76″ пн. ш. 28°43′05,25″ у. д.HGЯO |
Вусце | Эса |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Вілы |
• Каардынаты | 54°48′12,17″ пн. ш. 28°39′22,2″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,6 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Эса → Лепельскае возера → Ула → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Лепельскі раён |
— выток, — вусце |
Свя́дзіца — рака ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Эса (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 34 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Пачынаецца ў лесе прыкладна ў 2,5 км на поўдзень ад вёскі Далікі[1], упадае ў Эсу каля вёскі Вілы. Плошча вадазбору 225 км². Вадазбор на заходняй ускраіне Чашніцкай раўніны. Ухіл ракі 0,6 м/км. Даліна Свядзіцы трапецападобная ў верхнім цячэнні і невыразная ў ніжнім. Пойма ў верхнім цячэнні адсутнічае, у сярэднім і ніжнім вузкая і чаргуецца па берагах. Рэчышча звілістае, у ніжнім цячэнні частка рэчышча каналізаваная. Шырыня рэчышча ад 0,5—2,5 (у верхнім цячэнні) да 10—18 метраў. Берагі вышынёй 0,5—1 м.
Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Асноўныя прытокі — Старобінка і Букавіца. На рацэ знаходзіцца вёска Свядзіца[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сяцко Ф. І. Свядзіца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Свядзіца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 269. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)