Чашніцкая раўніна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чашніцкая раўніна (2001)
Чашніцкая раўніна (1977)

Ча́шніцкая раўні́на размешчана на поўдні Беларускага Паазер’я. Займае часткова Бешанковіцкі, Сенненскі, Чашніцкі раёны Віцебскай вобласці. На поўначы мяжуе з Полацкай нізінай, на ўсходзе з Віцебскім узвышшам і Лучоскай нізінай, на поўдні з Аршанскім узвышшам, на паўднёвым захадзе і захадзе з Верхнебярэзінскай нізінай і Ушацка-Лепельскім узвышшам.

Працягнулася з захаду на ўсход ад 40 км да 72 км, з поўначы на поўдзень ад 30 км да 70 км, плошча 2,5 тыс. кв. км. Вышыні 140—160 м, найвышэйшы пункт 192 м над узроўнем мора (у паўднёвай частцы раўніны).

У фарміраванні раўніны ўдзельнічалі ледавікі 5 зледзяненняў, найбольшы ўплыў зрабілі ледавікі двух апошніх зледзяненняў. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя.

Карысныя выкапні: легкаплаўкія гліны, пясчана-жвіровы матэрыял, торф, сапрапель.

Рэкі належаць да басейна Заходняй Дзвіны: Ула з прытокамі Усвейка, Свячанка, Лукомка; Крывінка з Бярозкай; Абалянка. Шмат азёр, найбольшыя Жэрынскае, Саро, Сянно, Бярозаўскае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чашніцкая раўніна // Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэд. кал. Л. В. Казлоўская [і інш.]. — Мн., 1992. — С. 77-78.
  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.