Асман I
| Асман I | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| асман. عُثمان غازى | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Архан I | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
23 жніўня 1258 |
||||||
| Смерць |
1 жніўня 1326 (67 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Асманы[1] | ||||||
| Бацька | Эртагрул | ||||||
| Маці | Халіме Хатун[d] | ||||||
| Жонка | Рабія Бала-хатун[d] і Малхун Хатун[d] | ||||||
| Дзеці | Архан I, Алаэдзін-паша[d], Fatma Hatun[d], Çoban Bey[d], Pazarlı Bey[d], Hamid Bey[d], Melik Bey[d] і Savcı Bey[d] | ||||||
| Веравызнанне | іслам | ||||||
Асман (асм. ُثمَان ʿUthmān ; 1258 — 1326) — першы бей Асманскага бейліка (1281—1326) і заснавальнік Асманскай дзяржавы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1258, у тым жа годзе, калі манголы напалі на Багдад. Пасля смерці бацькі Эртагрула, у 1281 г., Асман ва ўзросце 45 гадоў, стаў лідарам турэцкага племені Кайы. Валадарыў у Сагуце, на мяжы з Візантыйскай імперыяй, дзе яго бацька насяліў бежанцаў, для стрымлівання мангольскага ўварвання.
Неўзабаве ён пачаў збіраць наймітаў і рэгулярна рабаваць саслабеўшую Візантыйскую імперыю. Акрамя таго, вялікая колькасць уцекачоў, якая ратавалася ад мангольскага палону, збіралася ў гэтым раёне і папаўняла армію Асмана, таксама ў армію ўступалі ваяры ісламу, якія змагаліся за распаўсюджанне і пашырэнне ісламу.
Добрае веданне ваеннай справы дапамаглі Асману стрымаць набегі татараў, а аб’яднаўшы пад сваім сцягам вялікую армію прыняўся захопліваць візантыйскія землі. Адданасць і прыхільнасць да турэцкага султана ўзнагароджвалася грошамі або тытуламі. Такім чынам Асман здолеў значна пашырыць свае ўладанні і ўплыў, таксама ён пачаў чаканіць свае ўласныя грошы і ўтварыў уласны аўтарытэтны суд.
Асман вядомы, як вельмі памяркоўным і справядлівы кіраўнік, з цярпімасцю да іншых рэлігій, у выніку чаго падатак быў на вельмі нізкім узроўні. Асман памёр у 1326 у Сагуце, пахаваны ў горадзе Бурса.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Асман I