Архан I
| Архан I | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| асман. اورخان غازى | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Асман I | ||||||
| Пераемнік | Мурад I | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
6 лютага 1281 |
||||||
| Смерць |
сакавік 1362 (81 год) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Асманы[1] | ||||||
| Бацька | Асман I | ||||||
| Маці | Малхун Хатун[d] | ||||||
| Жонка | Аспорча Хатун[d], Феадора Хатун[d] і Eftandise Hatun[d] | ||||||
| Дзеці | Мурад I, Süleyman Paşa[d], Шэхзадэ Халіл[d], Serefullah Bey[d] і İbrahim Bey[d] | ||||||
| Веравызнанне | іслам | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Манаграма |
|
||||||
Архан І (1281 — 1362) — другі бей Асманскага бейліка (1326—1362).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рэарганізаваў дзяржаўны строй і правёў некалькі ваенных рэформ. Першым візірам імперыі зрабіў свайго брата Алаедына, таксама ён быў першы ўладальнікам звання пашы.
У першай палове свайго кіравання, у 1326—1344 гадах, Архан пашырыў уплыў асманаў у Малой Азіі і ўзмацніў войска. У той жа час распалася імперыя сельджукаў, землі якой у асноўным увайшлі ў склад Асманскай дзяржавы. Архан заваяваў вялікую частку Заходняй Анадоліі і прыняў удзел у палітычным працэсе Візантыйскай імперыі, заключыўшы шлюб з дачкой візантыйскага імператара Іаана VI Кантакузіна.
У 1354 сын Архана — Сулейман паша, акупіраваў Галіполі (пакінуты грэчаскім насельніцтвам перад вялікім землетрасеннем), такім чынам стварыўшы Асманскай дзяржаве плацдарм у Еўропе.
У другой палове свайго кіравання, у 1344--1362 гадах, межы Асманскай дзяржавы былі пашыраны Арханам да Фракіі і Македоніі. Была зроблена спроба захапіць Канстанцінопаль, якая, аднак, скончылася цяжкім паражэннем.
Арханам было заснавана і пабудавана мноства кляштараў, мячэцяў і школ, памёр Архан у глыбокай старасці, у 1362 годзе. Бацька султана Мурада I.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Архан I